Архіў

Палута ці Ларыса?

«Магчыма, гэта не Палута Бадунова, але дакладна не Ларыса Геніюш», — кажуць спэцыялісты-музэйшчыкі. «На адвароце здымку быў подпіс «Ваша Ларыса», — даводзіць мастак Уладзімер Крукоўскі. «Гэта Бадунова, мы кансультаваліся з навукоўцамі», — сьцьвярджае Ўладзімер Арлоў. Хто выяўлены на таямнічым здымку?

Пасьля выхаду «НН» № 9’2004 у Рэдакцыю прыйшоў ліст. Уважлівы чытач заўважыў: здымак, падпісаны «Палута Бадунова», цалкам адпавядае партрэту Ларысы Геніюш, зробленаму мастаком Алесем Марачкіным.

Здымак Палуты Бадуновай быў узяты для газэты з кнігі Ўладзімера Арлова і Зьмітра Герасімовіча «Краіна Беларусь». Да аўтараў гэтага грунтоўнага, багата ілюстраванага выданьня мы і зьвярнуліся па тлумачэньне. Уладзімер Арлоў пацьвердзіў, што здымак насамрэч падаваўся спрэчным, але пасьля кансультацыі з навукоўцамі рэдкалегія схілілася на карысьць таго, што на картачцы Палута Бадунова.

Зь іншага боку, мастакі Алесь Марачкін ды Ўладзімер Крукоўскі лічаць, што нават пры павярхоўным параўнаньні вядомых здымкаў Ларысы Геніюш і Палуты Бадуновай робіцца зразумела, што на спрэчнай фатаграфіі хутчэй выява паэткі. Бадунова, паводле слоў спадара Крукоўскага, мела спэцыфічныя рысы твару, якія надавалі ёй падабенства да расейскай паэткі Ганны Ахматавай. Гэтага не заўважна на спрэчным здымку. Да таго ж, як кажа У.Крукоўскі, на адвароце картачкі быў подпіс «Ваша Ларыса». На жаль, копія здымку страчана. Месца знаходжаньня арыгіналу невядомае.

Мы зьвярнуліся па кансультацыю да спэцыялістаў Архіву-музэю літаратуры і мастацтва. Пры разглядзе здымкаў Ларысы Геніюш удалося выявіць характэрныя рысы: ямка на падбародзьдзі і даўгаватая лінія рота. Гэтага не відаць на спрэчным здымку. Да таго ж, вопратка жанчыны, паводле слоў дырэктаркі музэю Ганны Запартыкі, адпавядае модзе 1910-х гадоў. Ларыса тады была маленькай дзяўчынкай, а Палута мела ўжо больш за дваццаць гадоў. Аднак на спрэчным здымку не заўважна таксама характэрнай для Бадуновай гарбінкі на носе. Зрэшты, ці мае наяўнасьць ямкі на падбародзьдзі і гарбінкі на носе вырашальнае значэньне? Прафэсійны фатограф з дапамогай адпаведна пастаўленага сьвятла здольны нівэляваць дробныя «хібы» твару. Вэрдыкт спэцыялістаў музэю такі: «Магчыма, гэта не Палута Бадунова, але дакладна не Ларыса Геніюш».

Такім чынам, застаецца загадкай, чыя выява на таямнічым здымку. Хто пакінуў нашчадкам на адвароце какетлівы надпіс «Ваша Ларыса», дасюль невядома. Магчыма, высьветліць лёс гэтага здымку, згубленага ў цёмных закутках гісторыі, па сілах Вам.

Арцём Лява

Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна14

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна14

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць