Архіў

Мітынг з партрэтамі

У Горадні 1 траўня самы цэнтар — Стары горад — скаланалі выгукі «Свабоду!», якія скандавалі сотні і тысячы людзей.

Такога цікавага мітынгу ў Горадні даўно не было, а што датычыць «сьвята працы», дык увогуле ў такі дзень здарылася падобнае ўпершыню.

Начальства заўсёды пільнае ў тым, што датычыць ідэалягічнай цнатлівасьці і адданасьці пыльным ідэалам. Каб нічога нечаканага і непрыемнага ня здарылася. Так было і сёлета. Начальства кіравала працэсам і панавала над сытуацыяй.

Незалежны прафсаюз самага буйнога прадпрыемства «Азот» каторым разам марна папрасіў гарадзкую ўладу дазволіць правесьці ўласны мітынг 1 траўня. І ўлада «пад капірку» штогод адказвала: сьвяткаваць не забараняем, але — разам з усімі, у межах афіцыйнага мерапрыемства. І сёлета сцэнар паўтарыўся. Ажно напярэдадні начальства перадумала і вырашыла зьмяніць тактыку дзеля ўратаваньня стратэгіі. Старшыню прафсаюзу і адначасова дэпутата гарсавету Сяргея Антусевіча раптам у другой палове дня 30 красавіка выклікалі ў выканкам і сказалі: дазваляем, праводзьце свой мітынг асобна, у іншым месцы (у Калоскім парку), а пра нашу ранейшую забарону забудзьце.

Сп.Антусевіч вымушаны быў іх расчараваць: рабочыя папярэджаны, прыйдуць на плошчу Леніна, як вы і сказалі. Рабочыя «Азоту» вельмі дарэчна аздобілі мітынг, узьняўшы высока-высока ажно чатыры бел-чырвона-белыя сьцягі зь літарамі «БНП» і два вельмі вялікія сьцягі аб’яднанай Эўропы. Начальства незадаволена паморшчылася, стоячы справа ад бронзавай статуі (калі глядзець з боку мітынгоўшчыкаў). Адно па-ранейшаму цешылі вочы сьцягі мясакамбінату на самым відавоку.

Самы галоўны абласны начальнік сп.Саўчанка, не зважаючы на папсаванае ўражаньне ад мітынговага пляцу, пачаў традыцыйную прамову. «Свабоду! Работу!» — выгукнуў пляц, сотні людзей пачалі пляскаць, сьвістаць, галёкаць. Займаліся яны гэтым, пакуль абласны кіраўнік ня скончыў. Ніхто нічога зь ягонай прамовы не пачуў. Гэтак жа адбылося і з наступнымі прамоўцамі са сьпісу, якія ня ведалі, чым замяніць свае ружовыя акуляры, і разгублена прытрымліваліся падрыхтаванага загадзя тэксту.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Максімовіч, Горадня

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Данія ўсур'ёз рыхтавалася да вайны з ЗША, у Грэнландыю былі перакінутыя запасы донарскай крыві і выбухоўка6

У экс-трэнера зборнай Беларусі па хакеі Уладзіміра Крыкунова забралі дазвол на жыхарства ў Латвіі5

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць