Архіў

Рэпартаж з-пад зямлі

На глыбіні 600 мэтраў наша зямля ў раёне Салігорску выглядае бел-чырвона-белаю: белы слой — натрыевая соль, чырвоны — калійная.

Тэмпэратура паветра ў шахце 18 градусаў, незалежна ад таго, якое надвор’е наверсе. На здабычы працуюць на кожным участку два камбайнэры і адзін рабочы. Праца ў шахце вядзецца бесьперапынна: тры зьмены вытворчыя і адна падрыхтоўчая. Перад спускам у шахту шахцёры вешаюць на сябе як мінімум пяць кіляграмаў абсталяваньня: лямпачку з блёкам сілкаваньня і «выратавальнік» — апарат для дыханьня на выпадак пажару. Раствору там хопіць толькі на тры гадзіны. У клеці (так называецца ліфт, якім спускаюцца ў шахту) надпіс на сьцяне «Ўсё будзе добра». Дакладнай лічбы аб сьмяротнасьці на вытворчасьці не паведамляецца, але выпадкі такія ёсьць. Зусім нядаўна толькі цудам удалося пазьбегнуць пажару на другім рудаўпраўленьні.

Аб’яднаньне «Беларуськалій» складаецца з чатырох рудаўпраўленьняў. У склад кожнага ўваходзіць уласна руднік (шахта) і ўзбагачальная фабрыка. Сёлета пачалося будаўніцтва новага, пятага рудніка. Напалову выбраны ўжо запасы першага і другога рудніка за сорак гадоў працы. Усяго ж солі ў Беларусі хопіць яшчэ на 200 гадоў.

Заробкі 700 даляраў

Праца ў шахце цяжкая. За яе атрымліваюць да 1,6 мільёна беларускіх рублёў. Мінімальны заробак на «Беларуськаліі» — каля 200 тысяч рублёў (невытворчыя спэцыяльнасьці па-за шахтай, напрыклад, прыбіральшчыца). На «Беларуськаліі» занята 20 тысяч чалавек — пятая частка насельнікаў Салігорску. Частка гораду працуе на «Беларуськаліі», а другая — пра гэта марыць, нягледзячы на цяжкія ўмовы: іншую працу ў горадзе знайсьці складана. І хаця шахцёры могуць выходзіць на пэнсію раней, большасьць зь іх застаецца працаваць да 60 гадоў. Прафэсійныя захворваньні шахцёраў — бранхіты і вібрацыйная хвароба. Штогод перад адпачынкам кожны зь іх атрымлівае 400 тысяч рублёў на папраўку здароўя. Прадпрыемства вядзе будаўніцтва жытла для сваіх супрацоўнікаў. Кожны год будуюцца два дамы больш як на 100 кватэр. Супрацоўнікі атрымліваюць крэдыты на 25 гадоў пад 3%. Акрамя таго, яны атрымліваюць даплату за праезд, за харчаваньне, праходзяць мэдкамісію ў спэцпаліклініцы.

Новая дысцыпліна

На «Беларуськаліі» даўно дзейнічае незалежны прафсаюз, які яшчэ ў 1990-х адстаяў для сябе права падпісаньня калектыўных пагадненьняў з прадпрыемствам. Звольніць супрацоўнікаў бяз згоды прафсаюзу практычна немагчыма. Што праўда, за апошні год звальненьні сталі больш частымі — у выніку прэзыдэнцкага дэкрэту. Калі ў 2002 г. звольнілі 36% тых, хто зьявіўся на працу нецьвярозы, дык у 2004 г. выганялі ў 94% такіх выпадкаў. Затое колькасьць выпадкаў п’янства скарацілася ўдвая. Звальняюць і за крадзяжы. Гэта толькі здаецца, што ў шахце няма чаго скрасьці, — насамрэч крадуць паліва, прылады працы, фарбу, электралямпачкі, паведамляе газэта «Калійшчык Салігорска».

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Вераніка Дзядок

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць