Улада33

Жыхар Гомеля знайшоў $900 — і вярнуў уладальніку

Як паведаміў БелаПАН намеснік начальніка Цэнтральнага РАУС Гомеля Мікалай Самойленка, 16 чэрвеня ў міліцыю звярнуўся гамяльчанін з заявай, што пасля наведвання гастранома «Іпуць» у яго прапаў кашалёк, у якім знаходзіліся дакументы і грошы — 870 долараў ЗША. Грамадзянін меркаваў, што невядомыя выкралі яго маёмасць пры наведванні магазіна.

«Праз тры дні гэтаму мужчыну патэлефанаваў невядомы і сказаў, што знайшоў згублены кашалёк, у якім былі імянныя пластыкавыя карткі і долары ЗША. Ён таксама расказаў, што знайшоў кашалёк на гандлёвым месцы на рынку, дзе гандлявала яго цешча. І дзякуючы прозвішчу на картцы змог самастойна адшукаць уладальніка. Аказалася, што мужчына згубіў сваю маёмасць не ў гастраноме ў Навабеліцы, а на Цэнтральным рынку», — удакладніў М.Самойленка.

Мужчына ў заяве ў міліцыю ўказаў, што ў кашальку было 870 долараў. А гамяльчанін вярнуў яму кашалёк з 911 доларамі ЗША. «Дарэчы, такія выпадкі хоць і рэдкія, але здараюцца ў нашым горадзе. У наш РАУС людзі прыносяць згубленыя кімсьці кашалькі і мабільныя тэлефоны. Але гэты выпадак усё ж асаблівы», — зазначыў М.Самойленка.

Алена Германовіч, БелаПАН

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны1

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп5

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны1

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць