Архіў

Кіпучая дзейнасьць

Яшчэ не астылі дэбаты наконт улучэньня цэнтральнага праспекту Менску ў сьпіс спадчыны ЮНЭСКА ў якасьці ўнікальнага горадабудаўнічага ансамблю 1940—50-х гадоў, як аб’ект ізноў перайменаваны.

Піша Гары Куманецкі.

І калі новаперайменаваны ўсё ж уключаць у сьпіс ЮНЭСКА, то Беларусь будзе рэпрэзэнтавацца ў сьвеце спадчынай савецкага таталітарызму, што да беларушчыны ня мае аніякага дачыненьня. Як бы ні называлі гэтую магістраль — імем Сталіна, Леніна ці нават Скарыны, — сутнасьць яе духу не мяняецца. Гэта цалкам штучнае ўтварэньне, што паўстала на руінах старажытнага гораду, яго сьвятынях й курганах. Яго архітэктура ніяк не вынікае з нашых традыцый.

Шанец, што быў атрымаў гэты ансамбль пасьля перайменаваньня ў 1991 годзе, быў страчаны. За гады незалежнасьці на праспэкце не паўстаў помнік Скарыну, не зьявілася нават мэмарыяльнае шыльды. Ён не набрыняў нічым “скарынаўскім” — знакамі, мэмарыяцыямі, шрыфтамі, дэкорам. Сталінскі праспэкт застаўся сталінскім, увесь усыпаны таталітарнай сымболікай, зь яе неадэкватнай пампэзнасьцю, з помнікамі Дзяржынскаму й Калініну. Не хапіла тады волі паставіць мэмарыял ахвярам сталіншчны, уславіць тут БНР. Уласна беларускага тут — мізер! Таму нічога сутнасна для нас не зьмянілася.

Як і ня зьменіцца нічога на праспэкце Машэрава, што па завядзёнцы старэйшыя людзі завуць і будуць зваць Паркавай.

Нічога наагул ня зьменіцца ў беларускай сталіцы, пакуль тут будуць вуліцы Інтэрнацыянальная й Камуністычная, Камсамольская й Рэвалюцыйная.

Дзівіць іншае — чым занятая галава Лукашэнкі. Цяпер ён вырашыў перайграць нават блізкую сабе савецкую гісторыю. І, падазраю, гэта толькі пачатак вялікае кампаніі. Мабыць, пасьля рэканструкцыі плошчы Незалежнасьці ёй вернуць “гістарычнае” імя Леніна. А там паедзе…

Каментары

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць