Мова3131

Мова наша. Як будзе Thanksgiving day па-беларуску?

Штогод у інтэрнэт-прасторы хтосьці пытаецца, як называць Thanksgiving day?

Практыка выкарыстання амерыканскіх беларусаў адназначна кажа «Дзень падзякі». Але слушна, відаць, не пагаджаюцца людзі, якім у слове «падзяка» бракуе працэсу.

Як па-беларуску выразіць працэс? А каб яшчэ з рытуалам і ўрачыста…

Што да рытуалу, то пабожныя каталікі, што ходзяць на імшу, адразу прыпомняць сабе «Падзяку складаем Пану Богу нашаму». Дык можа «Дзень складання падзякі»?

Хтосьці скажа, што надта цяжка гучыць.

Калі нехта чытаў даўнейшыя рэлігійныя тэксты, то ведае, што кожны рытуальны чын можна «учыніць» Старадаўнія кнігі беларускіх мусульман (XVI—XVIII ст.) маюць такія цікавыя выразы: «У старца на едным воку бяльмо. Просьбы чынілі — здароў стаў». І яшчэ: «А тыя, каторыя Пану Богу паслугі не чынілі, (…) ні пры чым застануць і ўнявеч абернуцца». Таму, падзяку, відаць можна таксама і ўчыніць.

Як тады? Дзень чынення падзякі? А нашто наогул усе гэтыя «чыненні» і «складанні», калі ў дзеяслове «дзякаваць» ужо выражаецца працэс? Дык жа ж проста — «Дзень дзякавання». Да гэтага прыйшлі ўдзельнікі дыскусіі на by_mova@livejournal.com. Але вельмі цікава заўважыў філолаг Юры Пацюпа, што «Апрача працэсавых фармантаў у нас яшчэ ёсьць «рытуальныя»: -і (-ы); -к-і; -ін-ы; -унк-і (апошні, -унк-і» для дзеясловаў трэцяга прадукцыйнага клясу). Прыкладам, «адведкі», «адведзіны», «рабункі» і г. д.» Можа і праўда пагадзіцца з «Дзячыны» ці «Аддзячыны»? Згадзіцеся, беларуская мова майстрыня эканомнага выражання сэнсу. Але гэта наватвор і не кожнаму прыпадзецца да густу.

Такім чынам, Дзень дзякавання падаецца найлепшым варыянтам, а Аддзячыны могуць аказацца цікавым наватворам.

Мова беларуская такая багатая і гнуткая. Ад нас, ад носьбітаў, залежыць, якое слова мы выберам.

Каментары31

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы3

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Усе навіны →
Усе навіны

«400 зорак у п***у». Махляры надурылі школьнікаў, прадаючы ім няправільныя адказы да ЦТ і ЦЭ4

«Напішы «календула» або «багун» — будзе тое ж самае». Які смак у беларускага валошкавага квасу, у якім зусім няма валошак?3

Галоўная зброя — відэаплатформы і сацсеткі. Стала вядома, як лукашэнкаўская прапаганда спрабуе ўплываць на вынікі польскіх выбараў3

Федэральны суд ЗША прыпыніў тарыфы Трампа і забараніў уводзіць новыя. У Белым доме назвалі гэта «нязначнай перашкодай»3

Брэсцкі губернатар прапануе, каб гандлёвыя сеткі рабілі перадаплату за яшчэ не вырашчаную гародніну4

У Баранавічах адкрылі завод халадзільнікаў1

«У мяне свой прэзідэнт, мая жонка прэзідэнт». Раней невядомае пра Сяргея Ціханоўскага расказала ягоная адвакатка 13

Вольга Сямашка прыняла рашэнне прыпыніць супрацу з беларускімі праектамі12

«Трэба адштурхнуцца ад дна, але гэтага штуршка не адбываецца». На змаганне з падзяжом жывёлы выйшаў генерал Караеў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы3

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць