Свет

Пісьменнік Віктар Шэндэровіч вырашыў з'ехаць з Расіі

Паводле яго слоў, рашэнне звязана з крымінальнай справай аб паклёпе па пазове Яўгена Прыгожына.

Фота ТАСС

Пісьменнік, публіцыст, паэт і драматург Віктар Шэндэровіч паведаміў, што вырашыў з'ехаць з Расіі.

«Я прыняў рашэнне перачакаць звонку», — напісаў ён у сваім фэйсбуку. Шэндэровіч не ўдакладніў, куды менавіта адправіцца. У якасці прычыны ад'езду пісьменнік назваў крымінальную справу паводле пазова бізнэсмэна Яўгена Прыгожына, аб судзімасці якога Шэндэровіч заявіў у эфіры «Эхо Москвы».

Пасля слоў пісьменніка Прыгожын падаў пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, а таксама кампенсацыі маральнай шкоды ў дачыненні да Шэндэровіча, «Эхо Москвы» і яго галоўнага рэдактара Аляксея Венядзіктава. Прадпрымальнік запатрабаваў выдаліць звесткі з публічнага доступу, абвергнуць іх і спагнаць кампенсацыю з Шэндэровіча і заснавальнікаў «Эхо Москвы» — па 5 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 172 тысяч беларускіх).

24 снежня Прыморскі раённы суд Санкт-Пецярбурга спагнаў з радыёстанцыі на карысць Прыгожына 1 мільён расійскіх рублёў (34 тысячы беларускіх), а з Шандаровіча — 100 тысяч (3 400 беларускіх).

Пасля гэтага Прыгожын накіраваў у паліцыю заяву аб распачынанні супраць пісьменніка крымінальнай справы аб паклёпе. Па гэтым артыкуле Шэндэровічу пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі, нагадвае РБК.

«Ад асабістага ўдзелу ў крымінальнай справе <…> я, мабыць, устрымаюся», — напісаў Шэндэровіч. Ён растлумачыў, што справа хутчэй у дасудовых мерах, чым у крымінальным тэрміне: артыкул пра паклёп у Расіі прадугледжвае абмежаванне волі на час следства.

Віктар Шэндэровіч — Аляксандру Лукашэнку: Зрабіце першы крок. Вызваліце Марыю Калеснікаву

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме4

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы6

У якім горадзе Еўрасаюза на першым месцы беларускі бізнэс?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць