Грамадства33

З 1 ліпеня за праезд па шасці аўтадарогах трэ' будзе плаціць праз BelToll

З 1 ліпеня 2013 года на тэрыторыі Беларусі будзе дзейнічаць электронная сістэма збору платы за праезд BelToll. Некаторыя катэгорыі кіроўцаў, якія перамяшчаюцца транспартным сродкам па сетцы платных дарог, што ўваходзяць у сістэму BelToll, будуць абавязаныя ажыццяўляць плату за карыстанне аўтадарогай у электронным выглядзе.

Як паведаміў 27 мая на брыфінгу ў Мінску намеснік начальніка ўпраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартамента «Белаўтадар» Яўген Ракала, прадугледжана некалькі этапаў уводу сістэмы BelToll на дарогах агульнага карыстання.

З 1 ліпеня адбудзецца запуск сістэмы ў цэлым з пералікам аўтадарог, на якіх збіраецца плата — гэта магістралі М1/Е30 (Брэст — Масква), М2 (Мінск — Нацыянальны аэрапорт) на ўсім працягу,
а таксама ўчасткі дарог М3 (Мінск — Віцебск), М4 (Мінск — Магілёў), М5 (Мінск — Гомель) і М6 (Мінск — Гродна). Наступным этапам — не пазней за 1 студзеня 2014 года — прадугледжваецца ўвядзенне збірання платы за праезд на астатніх участках аўтадарог агульнага карыстання.

Паводле слоў Ракалы, кошт першага этапу праекта — 120 мільёнаў еўра, планаваны тэрмін вяртання адкладзеных інвестыцый — тры гады.

Органам кантролю ў электроннай сістэме збору платы за праезд BelToll вызначана Транспартная інспекцыя (ТІ) Міністэрства транспарту і камунікацый.

Як расказаў першы намеснік начальніка ТІ Леанід Лемеш, кантроль будзе ажыццяўляцца ў кругласутачным рэжыме на ўсіх платных дарогах і па-за такімі.
Для гэтага прадугледжана перадача інвестарам на першым этапе 16 спецаўтамабіляў, якія будуць адпаведным чынам абсталяваныя. Кантроль будзе таксама арганізаваны ў 15 цэнтральных аўтадарожных пунктах пропуску на мяжы, на якіх афармляюцца асноўныя патокі міжнароднага транспарту. «Перш чым выехаць на платную аўтадарогу, — адзначыў Лемеш, — уладальнік ці вадзіцель аўтамабіля павінен зарэгістравацца ў сістэме і ўстанавіць бартавую прыладу. Без гэтага прыбора ён будзе лічыцца па-за законам».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі7

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

Вызваленая 13 снежня палітзняволеная не ведала, што цяжарная: пра дзіця яна даведалася на пятым месяцы7

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску могуць закрыць

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал50

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ44

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі7

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць