Кіно

Памерла зорка фільма «Вялікая прагулка» — французская актрыса Мары Дзюбуа

Французская актрыса Мары Дзюбуа (сапраўднае імя Кладзін Люсі Палін Юзэ) памерла ў сераду, 15 кастрычніка, ва ўзросце 77 гадоў.

Уладальніц прэміі Сезар памерла ў паўднёва-заходнім французскім горадзе По, дзе з 2010 года пражывала ў доме састарэлых.

Дзюбуа нарадзілася ў Парыжы ў 1937 годзе. Пасля некалькіх роляў у п'есах яна з'явілася на тэлебачанні, дзе яе заўважыў Франсуа Труфо і запрасіў у свой фільм «Страляйце ў піяніста» (1960 год). Вядомасць прыйшла да яе не адразу. Яна грала як у аўтарскіх, так і папулярных фільмах («Жанчына ёсць жанчына» Жана-Люка Гадара, «Вялікая прагулка» Жэрара Уры).

Мары Дзюбуа са славутым комікам Бурвілем ў фільме «Вялікая прагулка» (1966).

Яна працавала з многімі папулярнымі рэжысёрамі і акцёрамі. У 1977 годзе актрыса атрымала прэмію Сезар за найлепшую ролю другога плана ў фільме «Пагроза» рэжысёра Алена Карно.

Дзюбуа стала менш здымацца ў кіно з канца 1970-х, калі ў яе выявілі рассеяны склероз. У 2007 годзе яна страціла свайго мужа і акцёра Сержа Русо, з якім яны разам выхавалі дачку Дамінік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць14

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць14

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць