Усяго патроху11

У Швейцарыі забілі асабістага цырульніка Крышціяну Раналду

Facebook.com

Былы цырульнік форварда зборнай Партугаліі і турынскага «Ювентуса» Крышціяну Раналду Рыкарда Маркес Ферэйра знойдзены мёртвым у адным з швейцарскіх гатэляў. Пра гэта паведамляе газета Observador.

Па дадзеных выдання, цела 40-гадовага мужчыны знайшлі ў пятніцу, 1 лістапада, супрацоўнікі гатэля ў раёне Альбісрыдэн у Цюрыху. Труп з нажавымі раненнямі ляжаў на ложку, паўсюль былі сляды крыві. Таксама паведамляецца, што ў нумары прысутнічаў моцны пах алкаголю.

Паліцыя лічыць прыярытэтнай версію аб забойстве партугальца. У нядзелю, 3 лістапада, у Цюрыху затрымалі 39-гадовага грамадзяніна Бразіліі, якога падазраюць у здзяйсненні злачынства. Пра матывы меркаванага забойцы не паведамляецца.

Рыкарда Маркес Ферэйра жыў і працаваў у Цюрыху з 2017 года. Акрамя Раналду яго кліентамі былі многія партугальскія знакамітасці, сярод якіх дызайнер Фаціма Лопеш і тэлевядучая Ліліяна Кампас.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак1

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Google Gemini дадалі генератар музыкі

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

Трамп павысіў глабальныя тарыфы з 10% да 15%17

Цырульніца з Баранавічаў знайшла арыгінальны спосаб абысці канкурэнтаў. А кліенты толькі рады ВІДЭА3

Каб забяспечыць свае дата-цэнтры, амерыканскія тэхнагіганты будуюць «ценявую энергасістэму»

Пакуль Трамп марыць пра Грэнландыю, Расія і Кітай заглядаюцца на Шпіцберген2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак1

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць