Грамадства

У Мінгарвыканкаме падлічылі, колькі трэба грошай сабраць дзяцей у школу

Ва ўнівермагах Мінска ўжо пачалі працаваць школьныя кірмашы, паведамілі Мінск-навінам у Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Пастаўка тавараў для школьнікаў пачалася загадзя, яшчэ ў маі, і працягнецца да верасня.

Па арыенціровачных падліках спецыялістаў, экіпіроўка школьнікаў малодшых класаў абыдзецца бацькам ад 221 да 762 рублёў, старшакласнікаў — ад 292 да 879 рублёў. У набор увойдуць адзенне, абутак, галантарэйныя тавары і школьныя тавары.

Таксама ва ўнівермагах дзейнічаюць праграмы растэрміноўкі плацяжу, а таксама ладзяцца дні зніжак, калі цана тавару зніжаецца на 20-35 %. Шматдзетным сем'ям зніжка 10 % прадастаўляецца пастаянна.

А вось агульнагарадскі школьны кірмаш каля Палаца спорту ў гэтым годзе вырашылі не праводзіць.

— Лагічна, што ў краме асартымент ўсё роўна будзе шырэйшы, чым пры выязным гандлі, ды яшчэ пад адкрытым небам, дзе многае залежыць ад умоў надвор'я. Дождж пайшоў —некамфортна, спякота — некамфортна. А ў краме працуе кандыцыянер, дастаткова кабінак. Таму сталічныя прадпрыемствы прапануюць гараджанам найбольш зручныя ўмовы для пакупак. Школьны асартымент ўжо рэалізуецца ва ўсіх універмагах, колькасць тавараў будзе павялічвацца, — пракаментавалі ва ўпраўленні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі1

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА15

Украіна знішчыла амаль усе рэзервуары на адной з найбуйнейшых нафтабаз Краснадарскага краю4

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора8

Марзалюк: Ілья Мурамец насамрэч мог быць Ільём Быхаўцам24

Google адключыў чат-бот з медыцынскімі парадамі1

Брукаванку, якую знайшлі пад асфальтам у Гродне, паклалі ў савецкія часы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі1

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць