Грамадства33

Павел Севярынец расказаў, як яго ў турме паставілі на экстрэмісцкі ўлік

Экс-палітвязень у сваім тэлеграм-канале расказаў пра размовы перад судом, якая адбывалася ў Магілёўскай следчай турме.

Фота: AP Photo Mindaugas Kulbis

Выклікаюць з камеры, вядуць да намесніка начальніка.

— Северінец, інформірую: ставім вас на профілактіческій учёт как склонного к экстремістской і іной деструктівной деятельності.

Экстрэмісцкі «прафулік» вешаюць практычна ўсім «палітычным», асуджаным па адпаведных артыкулах. Улік — гэта «жоўтая бірка»; асобны даклад, абмежаванні на ліставанне і спатканні, забарона наведваць спартовыя мерапрыемствы, часам царкву ці бібліятэку (у розных калоніях па-рознаму), асаблівая ўвага адміністрацыі, пастаянныя дачэпкі і, канечне, ШІЗА. «Жаўтабірачнікі» падлягаюць «адстрэлу» ў лагерах і турмах. Але тут парушэнне працэдуры: у мяне яшчэ не было «суда».

— А што гэта вы парушаеце свой закон, — кажу ім. — Мяне ж яшчэ нават не асудзілі вашым «судом», які яшчэ прафілактычны ўлік?

— Много текста, Северінец. Распішітесь.

— Не буду я нідзе распісвацца. Вы самі парушаеце закон.

— Ещё поговоріте тут, Северінец.

— А што тут гаварыць? Усе, хто парушае закон, адкажуць у адпаведнасці з законам.

— Что-о?! Вы угрожаете адміністраціі?! Так. Ещё плюс профучёт, номер трі. Склонен к нападенію на адміністрацію, захвату заложніков і іным проявленіям агрессіі.

Карацей, мне зашчыкнулі на руках кайданкі: цяпер усе перамяшчэнні па турме — толькі так. На суд штодня выводзілі з сабранымі рэчамі — у кайданках з валізкамі па ўсіх калідорах і пераходах гэта той яшчэ квэст. Ад цяпер і да снежня 2025 года я — асабліва небяспечны.

У Гарадзенскай турме канвой найперш пацікавіўся: за што трэці прафулік? Так і так, кажу.

— Понятно. Много разговарівал.

Ну не любяць у турме «много текста».

Каментары3

  • Жоўтабірачнік
    18.03.2026
    Так яны наогул разумных ня любяць. "Ты што, самый умный?!" У нас жаўтабірачнікаў называлі "Голдэн цікетс", "залатыя квіткі". Элітнае падраздзяленне. Наперадзе на праверцы і ў страі. Найлепшыя людзі ў калоніі былі з жоўтымі біркамі.
  • А+
    18.03.2026
    Всё верно. Мурашки по коже пробегают когда вспоминаешь. Именно так и проходили 'крестины' по профучету или наказанию в карцер-шизо....
  • азы навукі
    18.03.2026
    "Шмат не балбачы" -- Гэты лозунг трэба ўвесці ў беларускі буквар, бо не ўсе ад прыроды разумеюць яго вартасць. А некалі жыццё прымусіць вывучыць.

Цяпер чытаюць

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна26

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

У чацвер праходзілі масавыя ператрусы ў беларускіх кватэрах палітэмігрантаў. Стала вядомая іх прычына3

У бібліятэцы Акадэміі навук успомнілі пра беларускага пісьменніка. Але мову, на якой ён пісаў, паслядоўна праігнаравалі19

У цэнтры Вільні беларусы правялі мітынг і нагадалі пра тых, хто застаецца за кратамі ФОТА7

Пад Санкт-Пецярбургам на матацыкле разбіўся расійскі мільярдэр2

У Дзяржынскім раёне дырэктарка школы пайшла пад суд за працаўладкаванне сваячкі1

У Японіі згарэла будыйская святыня, у якой ужо 1200 гадоў гарыць «вечны агонь»8

Мерц прапанаваў узяць Украіну ў ЕС у якасці асацыяванага члена6

У Літве на прыватным самалёце разбіўся 82‑гадовы фермер-мільянер

У цэнтры Мінска зносяць яшчэ адну «сталінку»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна26

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць