Грамадства

Бацька Сафіі Сапегі запісаў відэазварот да Лукашэнкі, у якім просіць таго памілаваць дачку

Бацька затрыманай у Мінску 23 мая разам з Раманам Пратасевічам Сафіі Сапегі звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб асабістай сустрэчы і міласэрнасці да ягонай дачкі.

Відэазварот 53-гадовага Андрэя Сапегі распаўсюдзіў у Youtube далёкаўсходняе выданне PrimaMedia. Сам ён жыве ва Уладзівастоку.

«Мая дачка ў цяперашні момант утрымліваецца ў мінскім СІЗА беларускага КДБ, па абвінавачванні ў здзяйсненні шэрагу злачынстваў. Ёй пагражаюць вельмі сур'ёзныя турэмныя тэрміны. У гэтым звароце напярэдадні візіту Лукашэнкі ў Прыморскі край, я б хацеў звярнуцца да асабіста да яго, як бацька да бацькі», — сказаў Сапега.

«Аляксандр Рыгоравіч, я прашу вас аб міласэрнасці. Хопіць жорсткасці, у апошні час свет ёю перапоўнены. Любы разважны чалавек разумее, што Сафія апынулася не ў тым месцы і не з тым чалавекам. Да сустрэчы з Раманам Пратасевічам яна была звычайнай дзяўчынай.

Падчас пратэстаў у Мінску яна была ў Літве, і, калі нешта яна і рабіла ў той перыяд, калі была знаёмая з Пратасевічам, — гэта дакладна гісторыя кахання, а не перакананняў», — сказаў Сапега.

Бацька затрыманай расіянкі таксама папрасіў Лукашэнку аб асабістай сустрэчы.

«Аляксандр Рыгоравіч, як бацька бацьку я прашу аб асабістай сустрэчы, я гатовы прывесці ўсе неабходныя гарантыі таго, што мая дачка больш не будзе ўцягнутая ў супрацьпраўныя дзеянні. У гэтым жа звароце я прашу губернатара Прыморскага края Алега Мікалаевіча Кажамяку садзейнічаць у арганізацыі асабістай сустрэчы з прэзідэнтам Лукашэнкам, магчыма, мне ўдасца пераканаць яго памілаваць маю дачку, яна проста маленькая дзяўчынка, якая толькі пачынае жыць», — сказаў ён.

Каментары

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць