Свет

«Мы заклалі бомбы». На мэйлы ў Літве прыходзяць пагрозы ад «братоў-мусульман»

Па розных электронных адрасах 4 жніўня быў распаўсюджаны электронны ліст на англійскай мове з пагрозамі на адрас Літвы — пагражаюць выбухамі і помстай за «братоў-мусульман», паведамляе Delfi.

Паведамляецца, што ліст падпісаны ад імя Юсэфа Арафата, які называе сябе «ваяром Алаха». У лісце сказана:

«Мы — воіны Алаха — паведамляем вам, што адпомсцім за нашых братоў-мусульман. Спачатку інфармуем вас аб тым, што мы заклалі бомбы. Вы павінны зразумець нашы намеры. Далей будзем дзейнічаць без папярэджання. Ведайце, што ў вашай краіне тысячы нашых братоў — лепшых воінаў, якія не баяцца смерці. Мы любім смерць так, як вы любіце жыццё, мы воіны, якія ваююць днём і ноччу. Алах вялікі».

У лісце таксама прадстаўлены спіс замініраваных месцаў. Большая частка адрасоў — буйныя гандлёвыя цэнтры, уключаючы BIG, Akropolis і Ozas. Таксама нібыта замініраваны будынак, у якім знаходзіцца рэдакцыя партала Delfi. Акрамя таго, у спісе ёсць адрасы Віленскага ЗАГСа, Дэпартамента міграцыі і інш.

Нагадаем, раней Лукашэнка заявіў, што патокі нелегальных мігрантаў працягнуць прыбываць у Еўропу, сярод іх будуць і ўзброеныя людзі, каб «абараніць пакрыўджаных людзей»:

«Тое, што людзі туды хлынулі, — гэта толькі пачатак. Я ўжо вам сёння сказаў: далей туды пойдуць людзі ўзброеныя, каб абараніць вось такіх вось пакрыўджаных людзей».

І ў такім выпадку наступствы, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, могуць быць вельмі сур'ёзнымі. «Калі такі чалавек, які прайшоў праз вайну, туды патрапіць са зброяй, не факт, што ён будзе абараняць толькі цяжарных жанчын, якія лінулі з Блізкага Усходу і Афганістана. Вы ведаеце, што там будзе адбывацца. Мы гэта бачым на прыкладзе заходніх дзяржаў і бачым, як яны на гэта рэагуюць», — сказаў палітык.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!1

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адна аплатная сістэма стала блакаваць беларусаў4

«Пазнаёмілася з дзядулем з Англіі». Юная гамяльчанка ўжо 6 гадоў адпраўляе і атрымлівае паштоўкі з іншых краін1

Галоўчанка загаварыў пра перспектыўнасць валюты БРІКС1

Ціханоўская сустрэлася з Мелоні17

«Напэўна, горш не будзе». Лукашэнка вынайшаў спосаб, як збіраць вялікія ўраджаі на пяску15

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку24

Падземны пераход пад галоўным скрыжаваннем Мінска ўтрымліваюць падпоркамі. Ці ёсць тут небяспека для людзей?

Прызналі «экстрэмісцкай» кнігу з успамінамі экс-супрацоўніка НКВД, арыштаванага ў 1937 годзе6

«Ваша звычка есці макароны як гарнір…» Што шакуе італьянца ў Беларусі22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!1

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць