Свет

Літоўцы цяпер будуць вазіць грузы чыгункай праз Польшчу ці Латвію або праз Беларусь фурамі

Рэагуючы на сённяшнія дзеянні Беларусі з перакрыццём з 7 лютага перавозкі грузаў з Літвы чыгуначным транспартам, некаторыя вытворцы краіны ўжо шукаюць новыя маршруты праз Польшчу, кажа прэзідэнт Літоўскай асацыяцыі марскіх пагрузачных кампаній Вайдотас Шылейка. Па яго словах, літоўскія перавозчыкі маглі б перавозіць грузы фурамі або па чыгунцы праз Латвію ці Польшчу, піша delfi.lt.

Фота: DELFI / Karolina Pansevič

Кампанія «Літоўскія чыгункі» раней паведамляла, што без уліку пустых вагонаў з-пад калійных угнаенняў, якія вяртаюцца ў Беларусь, у сярэднім з Літвы ў Беларусь з 1 лютага едзе каля 18 цягнікоў у дзень. З іх у лютым прыкладна 30% (5—6) саставаў загружаюцца на літоўскіх станцыях, а вялікая іх частка ідзе ў Беларусь, Расію ды Украіну.

Як паведамляе кампанія, сфармаванымі ў Літве саставамі перавозяцца пераважна нафтапрадукты, угнаенні і чорныя металы.

Як цяпер будуць вазіць гэтыя грузы?

«Адзін з маршрутаў — перавесці частку грузаў з чыгункі на аўтатранспарт і перавозіць іх у аб'езд Беларусі ці, калі не будзе перакрыты транзіт аўтатранспартам, то перасякаць Беларусь аўтатранспартам. Іншае рашэнне — аб'язджаць Беларусь і спрабаваць везці грузы па чыгунцы праз Латвію. Аднак узнікаюць сумневы, ці будзе забяспечаная дастатковая прапускная здольнасць транзітных грузаў па гэтым маршруце. Яшчэ адна альтэрнатыва — перавозка грузаў праз Польшчу, якую выпрабавалі некаторыя літоўскія вытворцы»,

— сказаў Вайдотас Шылейка ў каментары для СМІ.

Шылейка кажа, што з-за спынення транзіту праз Беларусь могуць пачацца перабоі з перавозкай грузаў у 2-3 млн тон ці нават больш з Клайпедскага порта. Ланцужкі паставак падаражэюць, таму натуральна, што ўладальнікі грузаў стануць думаць, ці абіраць Клайпедскі порт для іх транспартавання ўвогуле.

Чытайце таксама:

Больш як на 1 млрд даляраў штогод. Беларусь уводзіць забарону на чыгуначны транзіт з Літвы нафтапрадуктаў і іншых грузаў

Ландсбергіс пра пагрозы Лукашэнкі Літве: Трэба прызнаць, спадару Аляксандру вынаходлівасці не займаць

Лукашэнка даручыў прыняць меры супраць Літвы ў выпадку адмовы ад транзіту грузаў з Беларусі

Галоўчанка анансаваў «жорсткія меры» ў дачыненні да Літвы

У панядзелак праз Літву прайшлі апошнія цягнікі з грузам «Беларуськалія»

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў23

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер-міністрам Непала павінен стаць былы рэпер. Ён перамог на выбарах пасля пратэстаў пакалення Z1

Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі: Мы самі вызначым, калі скончыцца вайна

Трамп пачаў дарыць сваім чыноўнікам туфлі — усе аднаго брэнду7

Трамп: Размова з Пуціным была пазітыўнай

Пяць шляхоў, якімі дэмаграфія трансфармуе сусветную эканоміку3

«Грыша жыве тут, будзе яму кампанія». Сям'я з Бабруйска прытуліла на падворку пяць лебедзяў, якія трапілі ў бяду3

У Мінску прадаюць арэхі па 250 рублёў за кілаграм. Што за далікатэс?1

Трамп: Вайна ў Іране «практычна скончаная»20

Трамп пазваніў Пуціну, каб абмеркаваць Іран і Украіну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў23

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць