Грамадства22

Кацярына Андрэева: Я атрымала больш, чым Салжаніцын

«Я атрымала больш, чым Салжаніцын», — сумна пажартавала сёння Кацярына Андрэева. Сапраўды, Аляксандр Салжаніцын пры Сталіне ў 1945 годзе атрымаў 8 гадоў пазбаўлення волі. А Каця шляхам складання двух прысудаў — 8 гадоў і 3 месяцы, піша ў фэйсбуку муж Кацярыны, таксама журналіст Ігар Ільяш.

Кацярына Андрэева і Ігар Ільяш

Каця ўспрыняла прысуд са спакойнай годнасцю. Калі зачытвалі гэтую лічбу, яна іранічна ўсміхалася. Вонкава паводзіны Каці нічым не адрознівалася ад яе паводзіны на першым прысудзе. Толькі цяпер яна была ў элегантнай крэмавай сукенцы.

На аснове якіх падзей паўстала гэта справа, нам дагэтуль невядома. У судзе было заяўлена, што Каця прызнаная вінаватай «у перадачы дзяржаўных сакрэтаў замежнай арганізацыі, замежнай дзяржаве».

У прынцыпе, ужо гэтага дастаткова, каб зразумець механізм генеравання падобнага абвінавачвання. Каця працавала на замежнае СМІ, а журналісцкія расследаванні былі адной з яе прафесійных спецыялізацый… Гэта значыць, на адзін з яе старых журналісцкіх матэрыялаў проста нацягнулі фармулёўку з арт. 356 КК і далі за гэта 8 гадоў.

Прычым некалькі гадоў таму тое, за што цяпер атрымала гэты людаедскі тэрмін Каця, не лічылася нават адміністрацыйным правапарушэннем — ну а інакш бы гэтая справа з'явілася тады, а не цяпер, калі Каця ўжо больш за 600 дзён пазбаўленая волі. 

Але планка ненармальнасці ўзляцела за гэты час да завоблачных вышынь.

Па сённяшняй Беларусі можна вывучаць анатомію тэрору — тое, як растуць маштабы беззаконня і градус гвалту, калі яны не сустракаюць належнага супраціву. І калі хто-небудзь думае, што мы ўжо дасягнулі мяжы, то ён моцна памыляецца. «Заўсёды ёсць пекла яшчэ страшнейшае», — сцвярджала знакаміты псіхолаг Эдыт Ева Эгер. Яна, былы вязень Асвенцыма, ведала пра што кажа.

Але не менш важна ведаць, што любое пекла канчаецца. Задача кожнага з нас — у тым, каб наблізіць яго (пекла) канец.

Якім бы цяжкім, небяспечным і жахлівым ні быў гэты шлях, мы не маем права апускаць рукі, спыняцца і здавацца. Мы выстаім.

Каментары2

  • Сара
    13.07.2022
    Каценька, нажаль тыя, на каго можна спадзявацца, або ўцяклі, або ў турме. Добрых навін, зноў нажаль, няма. Няма у большай часткі нашых людзей прагі да гонару і годнасці. Гэта будзе марафон, шмат у чым залежны ад вонкавых фактараў. Трымайся.
  • Litwin
    13.07.2022
    Сара, можна было спадзявацца на народ. А народ не падтрымаў штодзённых пратэстаў і страйкаў. Менавіта з-за баязлівага насельніцтва ў нас бяда 28 гадоў.

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму21

У Антарктыцы навукоўцы знайшлі новы востраў. Раней думалі, што гэта айсберг1

УСУ нанеслі ўдары па расійскіх буравых устаноўках у Каспійскім моры5

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт8

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

У Вялікабрытаніі ў адной кватэры знайшлі 250 пудзеляў-«дудляў»

На Мінскім моры панізіўся ўзровень вады і змянілася берагавая лінія. Што там адбываецца?

Сталі вядомыя падрабязнасці булінгу гродзенскага школьніка18

Іран патрабуе для пачатку перамоў з ЗША спыніць агонь у Ліване і разблакаваць іранскія актывы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць