Грамадства11

У жаночую калонію ў Гомелі забаранілі дасылаць дзіцячыя налепкі

Як паведамляюць праваабаронцы, да мінулага тыдня налепкі можна было дасылаць у канвертах без абмежаванняў. Але цяпер яны трапляюць у катэгорыю «забароненых укладанняў» і падлягаюць знішчэнню.

Стыкеры, як правіла, выкарыстоўвалі асуджаныя жанчыны, у якіх ёсць дзеці і ўнукі. Імі яны спачатку ўпрыгожвалі свае лісты з калоніі, ператвараючы іх у невялікія карціны. Калі ж цэнзары сталі прыдзірацца да такой творчасці, то асуджаныя проста перамалёўвалі выявы — як правіла, герояў з мульцікаў. Цяпер і гэта робяць для іх немагчымым.

Таксама жанчынам раней не забаранялася, напрыклад, стыкерам пазначаць скрынкі з прадуктовай перадачай, якія захоўваюцца ў капцёрцы, або пазначаць такім чынам прыналежнасць іншых прадметаў. Цяпер жа асуджаныя пазбаўленыя і такога права.

Як прычыну чарговага ўзмацнення строгасці рэжыму крыніца з гэтай калоніі назвала агульную настроенасць адміністрацыі на стварэнне праблем асуджаным любымі спосабамі.

Каментары1

  • антити
    31.10.2022
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора4

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора

Усе навіны →
Усе навіны

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора4

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць