Грамадства33

Пад ахову ўзялі балота, якое знаходзіцца ў межах Мінска

Па рашэнні Мінскага гарвыканкама адміністрацыі Маскоўскага раёна перададзена пад ахову балота ў паўднёвай частцы Мінска. Участак уяўляе сабой тыповы біятоп, там растуць рэдкія расліны, паведамляе Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Балота знаходзіцца ля перасячэння МКАДа і трасы на Брэст — у адным з «пялёсткаў» дарожнай развязкі. Гэта круглы ўчастак плошчай 1,28 гектара.

Узяць пад ахову тэрыторыю вырашылі таму, што яна уяўляе сабой тыповы біятоп пераходнага балота. Тыповы біятоп — гэта ўчастак з аднароднымі экалагічнымі ўмовамі, дзе жывуць пэўныя віды жывёл і раслін, які адлюстроўвае характэрныя асаблівасці прыроды Беларусі. У гэтым выпадку тыповым біятопам прызнана пераходнае балота.

На мінскім балоце ўсярэдзіне маленькага «пялёстка» МКАДа растуць рэдкія і знікаючыя віды раслін, якія ахоўваюцца не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе, ды і наогул у свеце. Дзве з гэтых раслін — вярба чарнічная і ладдзян трохнадрэзаны — уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі.

«Таму гэты прыродны комплекс унікальны для біялагічнай разнастайнасці не толькі горада Мінска, але і краіны ў цэлым. Яго ахова дазволіць захаваць месцы вырастання рэдкіх і знікаючых відаў раслін, што дазволіць зберагчы прыроднае багацце», — адзначылі ў Камітэце прыродных рэсурсаў.

На ўчастку, узятым пад ахову, будзе абмежаваная любая дзейнасць, якая парушае прыродную раўнавагу. Нельга праводзіць работы, звязаныя са змяненнем рэльефу і існуючага гідралагічнага рэжыму, скідаць туды сцёкавыя, дрэнажныя, кар'ерныя воды, пашкоджваць расліннасць, травяное покрыва, уладкоўваць месцы адпачынку, ставіць палаткі, выкарыстоўваць механічны транспарт. 

Каментары3

  • хх
    27.12.2022
    як цікава. з асаблівай цікаўнасцю заўжды гляджу на гэтыя лапікі паміж урбаністыкі. асабліва вось на такія, што паміж стужак дарог на развязцы. але ж я так, што называецца, толькі пралятаючы міма...
    як добра, што ёсць людзі, якія ўшчыльную займаюцца гэтым
  • Балотнік
    27.12.2022
    Няўжо яно там яшчэ йснуе ? Я быў упэўнены, што яго даўно засыпалі пяском у свой час. Пэўна ў некага рукі не дайшлі...
  • Абу
    28.12.2022
    Вось сімвал твой, забыты краю родны!

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!1

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка загаварыў пра перспектыўнасць валюты БРІКС1

Ціханоўская сустрэлася з Мелоні17

«Напэўна, горш не будзе». Лукашэнка вынайшаў спосаб, як збіраць вялікія ўраджаі на пяску15

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку24

Падземны пераход пад галоўным скрыжаваннем Мінска ўтрымліваюць падпоркамі. Ці ёсць тут небяспека для людзей?

Прызналі «экстрэмісцкай» кнігу з успамінамі экс-супрацоўніка НКВД, арыштаванага ў 1937 годзе6

«Ваша звычка есці макароны як гарнір…» Што шакуе італьянца ў Беларусі22

УСУ нанеслі ўдар па заводзе «Крэмній Эл» у суседнім з Беларуссю Бранску6

Ціханоўская, магчыма, адзначыць Дзень Волі ў Кіеве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!1

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць