Грамадства

На Магілёўшчыне разводдзе адрэзала частку аднаго з раёнаў ад «вялікай зямлі». Затоплена пераправа цераз Сож

Паводка на Сожы спыніла рух па пантоннай пераправе, якая звязвала Чэрыкаў з суседнімі райцэнтрамі Касцюковічы і Краснаполле. Зараз, каб дабрацца адтуль да Магілёва ды і да Чэрыкава, трэба рабіць круг лішнюю сотню кіламетраў. 

Фота: тэлеграм-канал «Чэрыкаў online»

«Рака Сож з-за паводкі і зацяжных дажджоў выйшла з берагоў і затапіла пойму. Па гэтай прычыне ў найбліжэйшы час немагчыма выкарыстанне пантоннага моста і насыпной дарогі. Апошняя поўнасцю пайшла пад ваду», — паведамляецца ў тэлеграм-канале чэрыкаўскай раёнкі.

У райвыканкаме не сталі гаварыць пра сітуацыю з пераправаю на другі бераг Сожа. У прыватнай гутарцы адзін з чыноўнікаў запэўніў, што пытанне будзе ўзнята на найбліжэйшай планёрцы ў старшыні і выйсце будзе знойдзена.

Тым часам у сацыяльных сетках пішуць, што пантон Краснаполле — Чэрыкаў закрыты на неакрэслены тэрмін.

«А што можна зрабіць? Хіба толькі трэба чакаць, калі спадзе вада», — адрэагаваў на пытанне пра сітуацыю чэрыкаўскі аўтамабіліст.

Пантонная пераправа цераз Сож. Фота: «Веснік Чэрыкаўшчыны»

Адрэзанай ад «вялікай зямлі» аказалася і частка Чэрыкаўскага раёна. Гэта пераважна забруджаныя радыяцыяй мясціны, дзе жыве блізу 700 чалавек. Найбуйнейшы тамтэйшы пасёлак Майскі пабудавалі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яго засялі тры дзясяткі гадоў таму перасяленцамі з адселеных з-за радыяцыі вёсак.

Чэрыкаўскі мост цераз Сож лічыцца на Магілёўшчыне найвялікшым. Ён быў даведзены да аварыйнага стану і яго ўзяліся экстранна рамантаваць летась у кастрычніку.

Пантонную пераправу наводзілі салдаты інжынерных войск. Фота: «Веснік Чэрыкаўшчыны»

У жыхароў Чэрыкава сёлета ўжо былі клопаты з пераправай, калі дажджамі размывала дарогу да пантона. Людзі наракалі, што ім цяжка было дабрацца да самой пераправы. Праблеме рады даць не паспелі, а цяпер пантонны мост пад вадою.

Па мосце да рамонту праязджала за дзень каля 1300 машын: велікагрузны транспарт, тэхніка лясгасаў і аграпрадпрыемстваў, а таксама пасажырскі і легкавы транспарт. Мост быў узведзены ў 1962 годзе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву21

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

Імператарскага пінгвіна і антарктычнага марскога коціка прызналі відамі пад пагрозай знікнення

Упершыню за дзесяцігоддзе «Беллакт» спрацаваў з мінусам, ды яшчэ і агромністым. І вось чаму5

«Вашыя парады мне вельмі дапамаглі». Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу з юбілеем2

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву21

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць