Архіў

Не дажджом, дык тратылам

У Воршы марнеюць шматлікія архітэктурныя помнікі. Нават перадача Праваслаўнай царкве не ратуе.

Праваслаўная царква мусіць атрымаць помнік другой паловы XVIII ст. — жылы корпус базылянскага кляштару (Музэйны завулак, 12). Юрыдычнай падставай для перадачы вуніяцкага кляштару праваслаўным стала тое, што пасьля скасаваньня Вуніі ў ХІХ ст. базылянскі кляштар быў перададзены праваслаўным, і тут разьмяшчаўся Пакроўскі манастыр.

Айцец Мікалай (Вабішчэвіч), аршанскі благачынны, зазначае, што праваслаўная царква гатова ўзяцца за будынак, як толькі гарадзкія ўлады падрыхтуюць адпаведныя дакумэнты. У колішнім базылянскім кляштары, на думку а.Мікалая, змогуць разьмясьціцца філія Віцебскай духоўнай вучэльні і сацыяльны цэнтар для дапамогі нямоглым. Але будынак вымагае рэстаўрацыі. Дарэчы, праваслаўную царкву ў цэнтры Воршы дзевяць гадоў таму пачалі ставіць на месцы зьнесенай у 1960-я гады Сьвята-Мікольскай царквы. Дагэтуль будынак новага храму не даведзены нават да купалоў. Таму праваслаўная царква не асабліва імкнулася ўзяць пад сябе базылянскі кляштар.

Да пачатку 1990-х у будынку месьціліся мастакоўскія майстэрні, частка памяшканьняў была жылая. Пры канцы 1980-х быў распрацаваны праект, паводле якога меркавалася перадаць «базылянаў» пад мастацкі музэй. Не пасьпелі: пачаліся рэформы, грошай забракла, будынак проста закансэрвавалі.

Фатальным для помніка стала сьнежная зіма 2003—2004 г. Укрыты шыфэрам дах прасеў. Уласьнік помніка, КУП «Воршакамгас», год таму зьняў шыфэр і бэлькі. Пакінуты на волю дажджоў і вятроў будынак стаў імкліва разбурацца.

Аршанскі краязнавец Юрка Копцік месяц таму зьвярнуўся з заявай на імя аршанскага пракурора Сяргея Хмарука: «Кіраўніцтва КУП «Воршакамгас» на працягу году нічога ня робіць для захаваньня будынку, што зьяўляецца найгрубейшым парушэньнем прынятых на сябе ахоўных абавязацельстваў». Аднак пакуль Ю.Копцік не атрымаў адказу з пракуратуры.

У размове з карэспандэнтам «НН» Копцік наракаў на тое, што грамадзкае абяднаньне «Фонд аховы помнікаў гораду Воршы» ўзначальвае гарадзкі чыноўнік — галоўны архітэктар гораду Аляксандар Латковіч. За час сваёй дзейнасьці аб’яднаньне абараняла ад зносу толькі помнік Леніну ў 1994 г., які й так ніхто не зьбіраўся чапаць. Другая справа, зробленая фондам, — падрыхтаваны да ўнясеньня ў пералік гісторыка-культурных каштоўнасьцяў сьпіс з 11 архітэктурных помнікаў. Што праўда, кіраўніцтва гарвыканкаму, прагледзеўшы сьпіс, пакінула толькі дзьве пазыцыі — касьцёл Сьвятога Язэпа XVIII—ХІХ ст., якім цяпер валодаюць каталікі, ды стары будынак чыгуначнага вакзалу. «У абласным Віцебску ідзе ўзнаўленьне архітэктурных помнікаў, нават калі яны цалкам зьнесены, а ў Воршы яны толькі марнуюцца», — абураецца Ю.Копцік.

Супрацоўнік аднаго з шматлікіх аршанскіх музэяў расказаў мне пра сваю гутарку з настаяцелем аршанскага Куцеінскага манастыра, збудаванага ў XVII ст. Бацюшку «навязалі» да царквы яшчэ й жылыя будынкі. Дык ён заявіў: «Мне гэтая старызна ня трэба. Я падкладу пад яе тратылу і разьнясу». Музэйнікі пераканалі бацюшку не ісьці на канфлікт з законам, хаця й задумаліся: адкуль у сьвятара тратыл? Потым прыгадалі, што ў сьвецкім жыцьці бацюшка быў палкоўнікам…

16 ліпеня аршанская арганізацыя Партыі БНФ і Каардынацыйная Рада моладзевых арганізацый Аршаншчыны правялі акцыю па ачыстцы ад сьмецьця былога кляштару базылянаў. 15 актывістаў прыбралі тэрыторыю вакол паўднёвага фасаду кляштара, высеклі хмызы. Прынятае рашэньне зьбірацца штосуботу на ўборку гэтага помніка да таго часу, пакуль на праблему не адрэагуюць улады.

Алесь Шутаў, Ворша

Каментары

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць