Архіў

Турніры, тэндэнцыі, творчасьць

Зоркавы час маладых знаўцаў шахаў і матаў зь Беларусі прыпаў на 2003 год — Сяргей Азараў стаў віцэ-чэмпіёнам сьвету да 20 гадоў, Сяргей Жыгалка — чэмпіёнам сьвету і Эўропы да 14 гадоў.

Сёлета новая генэрацыя айчынных шахматыстаў выступіла «на Эўропе» зь меншым посьпехам — мэдалёў з Чарнагорыі не прывёз ніхто. 10-гадовая Наста Зязюлькіна апынулася на пачэсным 5-м месцы, ейная пагодка Наташа Кусянкова была 7-й. Прысутныя дзівіліся з таго, што гэтая вучаніца бабруйскага трэнэра Віктара Заўгародняга ўмее захоўваць спакой у любых пазыцыях. Крыху расчаравалі старэйшыя хлопцы і дзяўчаты. Некаторыя зь іх загрузьлі ў ніжняй частцы турнірнай табліцы, што зь беларусамі наагул здараецца рэдка. Новапаўсталая зорка з Баранавіч, 11-гадовы Давід Хачыкян, узяў 4,5 ачка зь дзевяці — што праўда, змагаючыся ў групе да 14 год.

Сярод «дарослых» спаборніцтваў апошняга часу важнае месца займаюць беларуска-расейскі кубак у менскай СДЮШАР-11, бліскуча выйграны Юр’ем Ціханавым, клюбны чэмпіянат Эўропы ў італьянскім курортным мястэчку Сан-Вінсэнтэ, на якім знакамітая «Вясьнянка» ў складзе Сяргея Азарава, Андрэя і Сяргея Жыгалак, Яўгена Мачалава, Міхаіла Гінзбурга і Ўладзімера Куцанкова заняла 17 месца з 48-мі. Усё-такі яно даволі сьціплае ў параўнаньні зь леташняй «дзясяткай».

Увосень віцэ-чэмпіён Беларусі Юры Ціханаў заваяваў апошні гросмайстарскі бал, чэмпіён Менску Мікола Аляўдзін чарговы раз выканаў майстарскую норму. Аднак правілы, паводле якіх зацьвярджаюцца міжнародныя званьні, прадугледжваюць наяўнасьць пэўнага рэйтынгу: сп.Ціханаў яго мае, сп.Аляўдзін — пакуль не. На клюбным чэмпіянаце крокі да новага статусу зрабілі і браты Жыгалкі, і аматар бліцу Куцанкоў. Усё больш беларускіх гульцоў назапашваюць балы майстроў ды гросмайстраў. Тэндэнцыя ня можа ня цешыць — абы колькасьць перарастала ў якасьць.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца1

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрут выхаднога дня на захад ад Мінска: дух барока, унікальныя мазаікі і скрыжаванне рэлігій

У ЗША паспрабуюць адрадзіць зведзеную са свету блакітную антылопу3

У Расіі хлопец чхнуў, заткнуўшы нос. Яго давялося ратаваць дактарам5

Гарбатага кіта Цімі нарэшце выпусцілі ў Паўночнае мора. Але выжыць яму будзе складана3

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў14

Мінчук вырошчваў у кватэры каноплі, каб лячыцца ад болю ў суставах7

Мінская «Пясочніца» адкрыецца 7 мая. А магла не адкрыцца ўвогуле1

Для палёту Роберта Фіца да Пуціна на 9 мая руку дапамогі працягнула Чэхія8

Беларускіх мам пужаюць успышкай поліяміеліту ў краіне. Ці сапраўды яна ёсць?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца1

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць