Архіў

Зянон Пазьняк прапануе плян

У выпадку, калі выбары будуць несвабодныя, народ на Цэнтральнай плошчы прывядзе да прысягі таго, «хто застанецца ў альтэрнатыве», мяркуе лідэр КХП-БНФ.

Лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк выклаў свой плян дзеяньняў на выбары-2006. У вялікім артыкуле ў нью-ёрскай газэце «Беларус» «Як ставіцца да кандыдата ў прэзыдэнты ад «дэмапазыцыі» ён рэагуе на выбраньне новым лідэрам апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча і ставіць перад сваімі прыхільнікамі некалькі практычных задач.

З.Пазьняк заклікае да масавай мабілізацыі выбарцаў. «Мусіць быць масавы выхад на галасаваньне. Рэжым гэтага баіцца». На думку З.Пазьняка, толькі вулічныя акцыі могуць гарантаваць абвяшчэньне сумленных вынікаў выбараў: «Прагаласаваўшы, нельга разыходзіцца, а трэба кіравацца на цэнтральную плошчу.

Хай кожны возьме з сабой нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Лёзунг — «Адыдзі!».

З.Пазьняк лічыць, што «масай людзей не павінна кіраваць публіка з дэмапазыцыі. Яны ўсё праваляць і сапсуюць. Успомніце Шарэцкага. Гэта адна кампанія».

На галоўнае пытаньне «За каго?» З.Пазьняк адказвае прагматычна: «Канкрэтны адказ будзе тады, калі будзем ведаць рэальных зарэгістраваных кандыдатаў, а ня вынікі спэктакляў па маскоўскім сцэнары». Такім чынам, ён дапускае магчымасьць свайго няўдзелу ў выбарах.

На думку лідэра КХП-БНФ, рэальнай альтэрнатывай Лукашэнку можа стаць толькі беларускамоўны патрыёт Беларусі, здольны гарантаваць дэмакратыю ў краіне. «Істотна, каб сярод кандыдатаў быў спаборнік, здольны праводзіць беларускую палітыку ў інтарэсах нацыі і дзяржавы», — кажа З.Пазьняк. Што калі такога не папусьцяць да выбараў?

Тады, піша З.Пазьняк, «народ на плошчы (а гэта мусіць быць ня менш за сто тысяч, як па законе) павінен прывесьці да прысягі на вернасьць нацыі і Беларусі таго, хто застанецца ў альтэрнатыве (акрамя падстаўных гайдукевічаў, вядома)».

У часе выбарчай кампаніі, на думку З.Пазьняка, павінен быць створаны грамадзкі Канстытуцыйны камітэт, які будзе кантраляваць прэзыдэнта, прыведзенага народам да прысягі.

У сваім артыкуле З.Пазьняк жорстка крытыкуе А.Казуліна і В.Фралова за іхні палітычны апартунізм і прарасейскую рыторыку. З.Пазьняк крытыкуе і «дэмсілы». Лідэр КХП-БНФ бярэ гэтае словазлучэньне ў двукосьсі, пастаянна дадаючы «так званыя». «Іхняя дзейнасьць, паняцьці і ідэі, якія яны выказваюць, не прыводзяць да стварэньня і захаваньня нацыянальнай дзяржавы (а адпаведна — і дэмакратыі, бо дэмакратыя не існуе па-за дзяржавай і нацыяй». Дэмсілам — і А.Мілінкевічу ў прыватнасьці — З.Пазьняк закідае кантакты з Масквой.

«Ёсьць эфэктыўны спосаб, як пазьбегнуць фальсыфікацыяў і вывесьці са строю фальсыфікацыйную машыну, — запэўнівае З.Пазьняк. — Народ (калі захоча) можа забясьпечыць сабе кантроль над галасаваньнем». Як гэта зрабіць, ён абяцае напісаць пазьней.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: Адкрытасць Еўропы для Беларусі і беларусаў, а не для рэжыму, здольная зменшыць уплыў Расіі18

Брэнд Nike перажывае не лепшыя часы. Што пайшло не так?20

Наколькі адзінокія еўрапейцы? У Германіі ўжо 43% хатніх гаспадарак складаюцца з аднаго чалавека11

Зяленскі заявіў, што балістычная ракета FP-9, здольная даляцець да Масквы, будзе гатова гэтай восенню4

У Лондане камеры распазналі больш за паўмільёна твараў. Вынік — адзін «злачынец». Ды і ён не той2

Шашлык, папахі і грузінскія танцы. «Тбілісоба» вярнулася ў Мінск праз сем гадоў8

Ільхам Аліеў заявіў, што ў свеце ёсць толькі дзве звышдзяржавы. Расіі сярод іх няма16

«Мільён дзякуй усім». Павел Белавус напісаў першы пасля вызвалення пост у фэйсбуку3

У Латвіі на парламенцкіх выбарах перамагае партыя цяперашняга прэм'ера3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць