Пракуратура Мінска санкцыянавала змяшчэнне пад варту 30-гадовага жыхара сталіцы, які забіў свайго сваяка-інваліда.
Злачынства было ўчынена 17 лістапада. Мінчанін выпіваў у сваёй кватэры з братам, які прыйшоў у госці. У нейкі момант у братоў узнік канфлікт з далёкім сваяком, 58-гадовым інвалідам I групы па апорна-рухальнага апарату.
Сварка скончылася тым, што абвінавачваны задушыў сваяка падушкай.
Мінчаніну прад'яўлена абвінавачванне па п. 2 ч. 2 арт. 139 КК (забойства). Расследаванне праводзіць следчае ўпраўленне Упраўлення Следчага камітэта па Мінску.
Каментары