Часопіс «Форбс» склаў чарговы спіс найбольш уплывовых людзей у свеце, куды ўвайшлі палітыкі, бізнесмены, буйныя кіраўнікі і філантропы. Паводле адзінадушнага выбару складальнікаў, яго другі раз узначаліў прэзідэнт ЗША Барак Абама.
З усяго насельніцтва планеты, якое складае больш за 7 млрд чалавек, часопіс уключыў у «Спіс самых уплывовых людзей у свеце — 2012» толькі 71 кандыдата, па адным на кожныя 100 млн жыхароў Зямлі.
«Форбс» правёў адбор сярод кіраўнікоў дзяржаў, фінансістаў, прадпрымальнікаў і філантропаў, якія ацэньваліся адразу па некалькіх параметрах.
У першую чаргу, кандыдаты павінны былі прадэманстраваць ўладу над максімальнай колькасцю людзей.Такім чынам, духоўны лідар больш чым мільярда каталікоў Бенедыкт XVI апынуўся на пятым месцы, а Майкл Д’юк, выканаўчы дырэктар сеткі магазінаў Walmart, у якіх працуе 2 млн чалавек, — на
Пры адборы кандыдатаў ацэньваліся таксама фінансавыя рэсурсы. Для кіраўнікоў дзяржаў гэта быў паказчык ВУП іх краіны, для дырэктараў кампаній — актывы і даходы іх фірмаў.Прымалася пад увагу і асабістае становішча, і прыродныя рэсурсы краіны (найбагацейшы ў свеце чалавек, Карлас Слім, заняў
Дзясятка наймагутных
1. Барак Абама, прэзідэнт ЗША
2. Ангела Меркель, канцлер Нямеччыны
3. Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Расіі
4. Біл Гейтс, сустаршыня Фонду Біла і Мелінды Гейтс
5. Папа Бенедыкт XVI, кіраўнік Рымскай каталіцкай царквы
6. Бэн Бернанке, кіраўнік Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША
7. Абдала ібн Абдэль Азіз Аль Сауд, кароль Саудаўскай Аравіі
8. Марыа Драгі, старшыня Еўрапейскага цэнтральнага банка
9. Сі Цзіньпін, генеральны сакратар ЦК Камуністычнай партыі Кітая.
10. Дэвід Кэмеран, прэм’
Прадстаўнікоў Беларусі ў гэтым спісе з 71 чалавека няма. З расейцаў у спіс трапілі яшчэ прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер і мільярдэр Алішэр Усманаў.
Каментары