Спорт

Названы канчатковы склад зборнай для ўдзелу ў алімпійскай кваліфікацыі

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па хакеі 5 лютага назваў канчатковы склад для ўдзелу ў алімпійскай кваліфікацыі, паведамляе афіцыйны сайт Федэрацыі хакея.

У яго ўвайшлі:

брамнікі — Сцяпан Гарачэўскіх (1985, «Данбас», КХЛ), Віталь Коваль (1980, «Тарпеда», КХЛ), Дзмітрый Мільчакоў (1986, «Металург» Жлобін);

абаронцы — Алег Гарошка (1989), Павел Чарнавок (1986), Уладзімір Дзянісаў (1984) (усе — «Дынама-Мінск», КХЛ), Ілья Казнадзей (1989, «Металург», Жлобін), Яраслаў Масленікаў (1982), Андрэй Філічкін (1987) (абодва — «Гомель»), Мікалай Стасенка (1987, «Северсталь», КХЛ);

форварды — Сяргей Дзямагін (1986, «Югра», КХЛ), Сяргей Дрозд (1990), Аляксандр Кітараў (1987), Аляксандр Кулакоў (1983), Дзмітрый Мялешка (1982), Андрэй Міхалёў (1978), Андрэй Стась (1988) (усе — «Дынама-Мінск», КХЛ), Аляксей Калюжны (1977, «Лакаматыў», КХЛ), Канстанцін Кальцоў (1981, «Атлант», КХЛ), Арцём Сянькевіч (1982), Міхаіл Стэфановіч (1989) (абодва — «Гомель»), Андрэй Сцяпанаў (1986, «Амур», КХЛ), Аляксей Угараў (1985, «Тарпеда», КХЛ).

Зборная Беларусі адправіцца ў Данію на алімпійскую кваліфікацыю чартарным рэйсам раніцай 6 лютага.

Расклад кваліфікацыйнага турніру:

7 лютага, чацвер. БЕЛАРУСЬ — Славенія (18.00), Данія — Украіна (22.00);

8 лютага, пятніца. БЕЛАРУСЬ — Украіна (19.00), Славенія — Данія (23.00);

10 лютага, нядзеля. Украіна — Славенія (16.00), Данія — БЕЛАРУСЬ (20.00).

Пуцёўку на Алімпіяду 2014 года ў Сочы атрымае толькі пераможца кваліфікацыі.

Каментары

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць