Грамадства

А.Казулін: "У Лукашэнкі здалі нэрвы. Ён дзейнічае цынічна і лжыва"

Апэрацыя па ліквідацыі намётавага гарадка на Кастрычніцкай плошчы і затрыманьне і пагрузка ўдзельнікаў пратэсту доўжылася ня больш за гадзіну. А чацьвертай раніцы апошні спэцыяльны грузавік спэцназу, у якім знаходзіліся дзясяткі затрыманых, пад'ехаў да варотаў Акрэсьціна. Наш карэспандэнт быў сьведкам, як адтуль выгружалі ўдзельнікаў апазыцыйнай акцыі.

Міліцыянты крычалі на іх, брыдка лаяліся, прымушалі іх хутчэй пакінуць аўтазак.

У адным аўтазаку было прыблізна 50 чалавек. Паколькі тут было шэсьць машын і яшчэ некалькі аўтобусаў, то можна меркаваць, што лік затрыманых ідзе на сотні.

За дзьве гадзіны да разгону журналісты пералічылі людзей у лягеры. Іх было каля 400 чалавек.

На месца затрыманьня адразу прыбыў Аляксандар Казулін з жонкай, а таксама ягоны брат. Сярод затрыманых – два пляменьнікі Аляксандра Казуліна, дзяцей яго брата.

Спадар Казулін убачыў, што спэцапэрацыяй кіраваў намесьнік міністра ўнутраных справаў спадаром Філістовічам. Ён сказаў, што пасьля такога ён ніколі ў жыцьці Філістовічу не падасьць рукі.

Казулін лічыць, што ў беларускіх уладаў, а канкрэтна ў Лукашэнкі, ня вытрымалі нэрвы, і Лукашэнка вырашыў гвалтоўна спыніць акцыю пратэсту да 25 сакавіка, паколькі ён баіцца масавай акцыі пратэсту.

(Казулін: ) "Відавочна, асабіста ў Лукашэнкі здалі нэрвы. Нягледзячы на яго заявы, што ён будзе цярпець гэтую сытуацыю да канца, пакуль яны самі не разыдуцца, бачна, сьцярпець ён ня змог. Ён баіцца 25 сакавіка.

Ён дзейнічае трусьліва, цынічна, ілжыва. Гэтыя падзеі адбыліся ў тры гадзіны ночы, калі самы моцны сон і калі менш за ўсё сьведак. Наагул, тое, што адбывалася на плошчы, ва ўсіх краінах лічыцца нармальным і цывілізаваным. Лукашэнка яшчэ раз прадэманстраваў, што мы жывем не ў цывілізаванай краіне, а ў краіне, якая пад дыктатурай."

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш9

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

Ахвяру аднаго з найбольш вядомых серыйных забойцаў ідэнтыфікавалі праз паўстагоддзя

16‑гадовая беларуска скарае шахматныя вяршыні ў Польшчы2

У Іране загінуў камандзір падраздзялення КВІР, якое займалася задушэннем пратэстаў6

«Гісторыя поўная нечаканасцяў, і не ўсе яны непрыемныя». Пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце паразважала пра ВКЛ, Беларусь і Расію22

Махляры для атрымання грошай без пары «пахавалі» самую старую чарапаху ў свеце

Чаму людзі паўстагоддзя не лёталі да Месяца?8

10% кватэр у Мінску ў сакавіку набылі расіяне14

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш9

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць