Свет99

Чавісты ператварылі смерць свайго правадыра ў тэлешоу

Пра смерць Чавэса было абвешчана ў часе жывой трансляцыі паседжання кіраўніцтва краіны.
Паводле афіцыйнага тлумачэння, кіраўнікі ўрада, парламента, губернатары і сілавікі сабраліся, калі стан Чавэса пагоршаў.
Тут жа кіраўніцтва арміі прысягнула на вернасць пераемніку Чавэса — Нікаласу Мадура. У часе той самай трансляцыі Мадура заявіў пра высылку двух амерыканскіх аташэ, звінаваціўшы іх у падрыўных дзеяннях.
І адначасова ён назваў вінаватымі ў смерці камандантэ «ворагаў», якія «заразілі» яго гэтай хваробай.

Так смерць Чавэса ў выніку ўскладненняў пасля чацвёртай анкалагічнай аперацыі ягоныя паслядоўнікі ператварылі ў тэлешоу, з якога распачалася новая прэзідэнцкая кампанія ў Венесуэле.
Выбары маюць прайсці цягам месяца. На ім сустрэнуцца віцэ-прэзідэнт Мадура, вызначаны Чавэсам у якасці пераемніка, і адзіны кандыдат ад апазіцыі на мінулых выбарах Энрыке Капрылес. Некалькі месяцаў таму ён сабраў проці Чавэса 45% галасоў — найлепшы вынік апазіцыі за гады кіравання Чавэса.
Галасы ў Венесуэле пры Чавэсу лічылі, у выбарчых камісіях прысутнічае і апазіцыя, але Чавэс абапіраўся на татальны кантроль над дзяржаўнымі СМІ.

У мінулую пятніцу лідар апазіцыі Энрыке Капрылес заявіў, што ўрад паслядоўна дэзінфармуе венесуэльцаў аб стане прэзідэнта і што праўда высветліцца ў бліжэйшыя дні.

За два дні да гэтага былы амбасадар Панамы пры Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў Гільерма Кочес заявіў, што ў Чавеса яшчэ два месяцы таму была зафіксавана смерць галаўнога мозгу, а на днях ён нібыта быў адключаны ад апарата штучнага дыхання.

Пасля гэтага ў суботу ўрад упершыню заявіў, што кіраўнік дзяржавы, «змагаючыся за жыццё», праходзіць постаперацыйны курс хіміятэрапіі. На наступны дзень сотні людзей прайшлі маршам па Каракасе, патрабуючы доказаў таго, што Чавес усё яшчэ жывы. Многія венесуэльцы лічаць, што чавісты хавалі інфармацыю пра смерць Чавэса, каб даць Мадура больш часу на раскрутку сваёй кандыдатуры. Тэлешоу ў часе «смерці» Чавэса ўзмацніла такія падазрэнні.

Апытанка

Каментары9

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома8

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

У лукашэнкаўскага «Пула первого» скралі юзернейм тэлеграм-канала. Цяпер там эротыка17

Назвалі 20 найлепшых авіякампаній свету. Еўрапейскіх з іх толькі шэсць1

Эстонія гатовая цалкам закрыць мяжу з Расіяй у выпадку аб'яўлення там мабілізацыі7

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» славутага рэжысёра Звягінцава2

У Варшаве сустрэлі 10 палітзняволеных, якія прыехалі з Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

«Yes, soon!» Былая палітзняволеная расказала пра словы, з якімі лягчэй выжываць у калоніі5

У Мінску з'явіцца больш дарожных палос, даступных толькі грамадскаму транспарту і электракарам

56‑гадовую чыноўніцу з Бешанковічаў асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах2

«Наша Ніва» атрымала тры журналісцкія прэміі. Сярод пераможцаў Бугай і Роўда23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома8

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць