Адзін знаёмы, якога я вельмі паважаю, напісаў, што больш не будзе чытаць сучасную беларускую літаратуру праз рашэнне журы Гедройца.
Другі знаёмы, якога я таксама вельмі паважаю, задаўся ў блогу рытарычным пытаннем: «Вось чаму прыўкрасных паэтаў узнагароджваюць за не найлепшую прозу»? Трэці мой добры сябра сказаў, што Някляева нават чытаць не будзе, бо ведае, што кніга напісаная
Я прачытаў Някляева і большасць кніг з доўгага спіса Гедройца. Хацеў бы растлумачыць, чаму «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» на маю сціплую думку — найлепшая проза, напісаная ў 2012 годзе. І чаму менавіта гэты раман (зноўку — імхо) заслугоўваў галоўнай нацыянальнай прэміі.
Гэта раман пра сучаснасць.Няма больш праўдзівага раману, які б так проста называў рэчы сваімі імёнамі. Някляеў не выдумляе тыранаў і не бярэ з галавы антыўтопіі. Некалькімі кароткімі замалёўкамі — пераважна зімы 2010 года — ён дэманструе, у якім месцы і часе мы жывем. Асобны рэспект — за сцэну са шпрыцам на допыце КДБ. Гэтая сцэна аўтару, які асуджаны з адтэрміноўкай прысуду, можа каштаваць вельмі дорага.
Гэты раман асэнсоўвае сучаснасць так, як і патрабуе добрая літаратура — праз прызму ўнутранага свету асобы. Гэта не сінопсіс, як нашумелы тэкст Антона Дыбава «Прэзідэнт Л». І не спроба ўціснуць усе медыйныя нагоды апошніх 12 гадоў, ад трагедыі на Нямізе да тэракту ў Мінску, у біяграфію аднаго героя. Такую спробу мы бачым у тэксце Аляксандра Філіпенкі «Былы сын», апублікаваным рускім часопісам «Сноб». Тэкст, дарэчы, годны — перш за ўсё дзякуючы метафары падлетка, які ляжыць 9 гадоў у коме, устае і бачыць, што нічога ў краіне не змянілася. Але адна сцэна сустрэчы з былой каханай праз 30 гадоў, апісаная ў Някляева, выклікае — пры ўсёй сваёй інтымнасці і адарванасці да вялікіх падзей — болей эмпатыі і эмоцыяў, чым усе «экшны» «Прэзідэнта» і «Былога сына».
Гэта раман пра гісторыю.Пісаць пра гісторыю беларускія празаікі любяць, бо гэта адводзіць ад небяспекі апісваць сучаснасць. Але звычайна «гісторыя» — гэта пазамінулае стагоддзе. Тут жа мы бачым нядаўнюю гісторыю —
Гэта раман пра чалавека.Паводле жанру напісанае Някляевым нагадвае «У сырах» рускага бальшавіка Эдуарда Лімонава. Лімонаў, як бы мы да яго не ставіліся, стварыў добрую пісанку пра ўнутраны свет усімі кінутага старога палітыка, які толькі што выйшаў з турмы і бавіць час у сваёй кватэры, што пільнуецца целаахоўнікамі. «У сырах» — шчыры аповед пра жанчын, якія кідаюць, пра жыццё, якое не мае асаблівага сэнсу, пра барацьбу, якая не ўдалася, і пра пацука, які аказваецца найлепшым сябрам чалавека, але памірае. У Някляева мы бачым такі ж тып героя: чалавека, які шмат што бачыў, прайшоў праз турму, атрымаў паразу ад дзвюх каханак. Жанр, які можна было б назваць квазірэалістычнай
Праз увесь тэкст праходзіць пытанне, якое не страціла актуальнасці зГэта раман пра пытанне.
Гэта раман пра сусвет.Усе асноўныя падзеі дваццатага стагоддзя кружляюць вакол Мінска і някляеўскай «тусы». Студэнты радыятэха выходзяць на кароткіх хвалях на сувязь з Луі Армстрангам і атрымліваюць ад яго кружэлкі з аўтографамі. Кружэлкі абгорнутыя газетамі, у якіх паведамляецца, што Кенэдзі забілі іншапланецяне. Прачытаўшы, хлопцы робяць выснову, што іх закадыка, «Алік Амэрыканец», Лі Харві Освальд, быў марсіянінам — бо, як зазначае Някляеў, хоць яны і былі стылягамі, але стылягамі савецкімі, г. зн. — верылі газетам. Нават Карыбскі крызіс Някляеў звязвае з Мінскам і з ударам па мордзе аднаму замежнаму нахабніку. Чакайце,
Вартая таксама і мова: Някляеў піша кароткімі, простымі сказамі — у адрозненне, напрыклад, ад Юрыя Станкевіча, мова якога сапраўды вельмі прыгожая, выкшталцоная, стылёва насычаная. Але амаль кожны абзац у Някляева канчаецца дасціпнай высновай, арыгінальнасць якой выклікае ўсмешку.
Галоўнае ж: я не пабачыў у рамане ніякай палітыкі. Каханне — так. Казлоў — так. Здраду — так. Але — ні слова пра палітыку.
Людцы, хопіць ганьбіць сваё. Не чытаеце кніг — і не чытайце, але годзе асуджаць тых, хто чытае, і чытае шмат. І прымае важныя рашэнні. Так, Гедройц — не адзіная прэмія, якую маем. Але Гедройц ажывіў літаратурны працэс, выклікаў інтарэс чытачоў да беларускага і, галоўнае, цікаўнасць замежных выдавецтваў да таго, што пішацца
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары