Грамадства

Дзень Волі ў Саўт-Рыверы — 23 сакавіка

Беларусы ў Злучаных Штатах памятаюць сваю гісторыю, ушаноўваюць гістарычныя даты, асабліва ўгодкі абвешчання 25 сакавіка 1918 года незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёлета гэты юбілей у амерыканскім горадзе Саўт-Рывер у штаце Нью-Джэрсі адбудзецца у суботу 23 сакавіка.

У гэты дзень на флагштоку каля будынка гістарычнага музею на Галоўнай вуліцы горада ўздымуцца два нацыянальныя сцягі: амерыканскі і беларускі бел-чырвона-белы. Будзе, як і штогод, зачытаная пракламацыя мэрам горада дня 25 сакавіка Днём Беларускай Незалежнасці.
Удзел цырымоніі возьмуць прадстаўнікі гарадской управы, беларуска-амерыканскіх арганізацыяй, прыхаджане царквы св. Еўфрасінні Полацкай, а таксама прыватныя асобы. Пасля гэтага ў будынку Беларуска-Амерыканскага Цэнтра, што знаходзіцца побач з царквой св. Еўфрасінні, адбудзецца традыцыйны пачастунак гасцей з гутаркамі на беларуска-амерыканскія тэмы.

***

Глядзі таксама: Дзень Волі ў Саўт-Рыверы ў 2012 г.

    Саўт-Рывер -- горад у цэнтральнай частцы штата Нью-Джэрсі. Беларусы сталі перасяляцца сюды ў канцы ХІХ ст. Збеларусізаваўся Саўт-Рывер у пачатку 1950-х з перасяленнем у яго некалькіх дзясяткаў беларускіх эмігрантаў з лагероў для перамешчаных асоб у Нямеччыне. Беларусы заснавалі прыход св. Ефрасінні Полацкай у юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхата, збудавалі царкву, Беларуска-амерыканскі грамадскі цэнтр. У Саўт-Рыверы дзейнічалі, і дзейнічаюць зараз, некалькі грамадскіх і сацыяльных арганізацый. У рысе горада знаходзяцца асобныя беларускія могілкі.

    Актыўнае беларускае жыццё працягваецца ў гарадку і па сёння. 25 сакавіка 2012 г. у Саўт-Рыверы адзначылі Дзень Волі, узняццем нацыянальнага сцяга каля будынка гарадскога музея. У красавіку адзначалі Вялікадзень, у жніўні 2012 г. прайшоў традыцыйны Беларускі фестываль, а ў лістападзе беларусы адсвяткавалі 40-годдзе пабудовы царквы, а ў пачатку студзеня 2013 года -- Каляды

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць