Грамадства

«Калі ім нехта не падабаўся, яны падыходзілі й білі…»

Сёньня раніцай са спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна ў Менску выпусьцілі падлеткаў, затрыманых ноччу на Кастрычніцкай плошчы. Некаторыя зь іх распавялі нашай карэспандэнтцы пра тое, як зь імі абыходзіліся ў пастарунку.

Дзяўчына, зь якой я пагутарыла ля спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна, правяла ў пастарунку каля пяці гадзінаў, яе выпусьцілі а дзявятай раніцы. Дзяўчына паехала дадому, пераапранулася і прыйшла сюды даведацца пра лёс сваіх затрыманых сяброў. Дзяўчына апавяла пра тое, што зь ёй адбывалася ў пастарунку:

(Дзяўчына: ) «Сабралі ўсіх непаўналетніх, завялі іх у нейкі такі пакойчык, там не было ні крэслаў, нічога. Нас пасадзілі ўсіх на падлогу, забаранілі нам падымацца. Потым нас цягалі складаць нашыя сьпісы з тэлефонамі й з адрасамі, потым пачалі групаваць паводле ўзросту, па месцы жыхарства, потым на ўсіх нас складалі пратаколы, таксама вельмі доўга, шукалі розныя налепкі, улёткі, агітацыю розную. Усіх астатніх завялі зноў у той жа самы пакойчык, мы там сядзелі».

Са словаў маёй суразмоўцы, міліцыянты непаўналетніх ня білі, былі хіба толькі маральныя зьдзекі. Калі дзяўчына перачытвала тэкст складзенага на яе пратаколу, міліцыянт удаваў зьдзіўленьне: няўжо яна ўмее чытаць?

Крыху старэйшым за яе хлопцам і дзяўчатам, якіх таксама ў мінулую ноч затрымалі й прывезьлі на Акрэсьціна, давялося цяжэй:

(Дзяўчына: ) «Хлопец, ён страціў прытомнасьць, зь ім паступілі вельмі непрыемна: ён папросту паўгадзіны праляжаў на падлозе, «хуткая дапамога» прыехала толькі праз паўгадзіны. Потым прывялі яшчэ нейкую зьбітую дзяўчыну, ёй забаранілі з намі нават размаўляць, але яна размаўляць, у прынцыпе, напэўна і не магла».

Міліцыя абыходзілася з падлеткамі ня вельмі добра й ня вельмі кепска, іх ня білі – пра гэта апавяла мне 16-гадовая Яўгенія, да якой я дазванілася сёньня ў абед. Прывезьлі, паставілі ў нейкім калідоры ўсіх тварам да сьцяны й так прымусілі стаяць паўгадзіны. Яўгенія выйшла з Акрэсьціна на палову дзявятай раніцы. Яна прыгадвае, як іх везьлі з Кастрычніцкай плошчы разам зь іншымі затрыманымі:

(Яўгенія: ) «У гэтым браневіку было вельмі страшна. Там, у гэтай міліцыі, яны нейкія хворыя, напэўна. Бо яны пачалі шукаць аркушы паперы, каб напісаць рапарты, ні ў каго не было. Яны пайшлі па аўтобусе, шукалі ў кожнага ў заплечніку – калі не было, яны білі. Калі ім нехта не падабаўся з твару, яны таксама падыходзілі й білі».

У двух браніраваных міліцэйскіх аўтобусах з затрыманымі на Кастрычніцкай людзьмі былі 22 непаўналетнія, паведаміла Яўгенія. Але агульную колькасьць затрыманых гэтай ноччу падлеткаў высьветліць пакуль немагчыма.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць