Мінчукі прынеслі тысячы кветак да помніка ахвярам тэракта ў метро
Сотні людзей на працягу дня ўшанавалі памяць ахвяраў тэракта на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску. 11 красавіка споўнілася два гады з дня яго.
Людзі хутка падыходзілі, ускладалі кветкі пад пільным наглядам шматлікіх міліцыянтаў. У журналістаў пільна перапісвалі звесткі, нават стэлефаноўваліся.
Сярод міліцыі быў заўважаны і былы намеснік начальніка мінскай міліцыі Ігар Яўсееў, які цяпер узначальвае віцебскую міліцыю.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары