Грамадства

17—19 жніўня ДАІ ладзіць татальнае паляваньне

Міліцэйскія верталёты і спэцыяльныя патрулі будуць кантраляваць усе вобласьці, апроч Берасьцейскай і Гарадзенскай.

З 17 да 19 жніўня ДАІ ладзіць масіраваны кантроль на дарогах з прымяненьнем прыбораў відэафіксацыі і верталётнага патруляваньня.

Дзяржаўтаанспэкцыя папярэдзіла, што верталётны надзор за дарожным рухам будзе весьціся на тэрыторыі Менскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласьцей. Пад асаблівым кантролем будуць аўтадарогі Берасьце-Менск-мяжа Расеі, Менск-Магілёў, Менская кальцавая аўтадарога, Лагойск-Смалявічы-Мар’іна Горка, Менск-Гомель-мяжа Ўкраіны, Менск-Віцебск, Барысаў-Вялейка-Ашмяны, Менск-Калачы-Мядзел і Менск-Маладэчна-Нарач.

У ДАІ падкрэсьліваюць, што ў сувязі з масавым выездам аўтамабілістаў з гарадоў у пятніцу, суботу і нядзелю, рэзка павялічваецца колькасьць дарожных здарэньняў.

У Менску ўзмоцненага кантролю ДАІ не назіраецца.

Што датычыць парушэньняў ПДР, то толькі ў Менску іх штодзённа рэгіструецца каля дзьвюх тысячаў. Кожны дзень у сталіцы адбываецца каля паўсотні выпадкаў, прычым больш чым у палове з інцыдэнтаў вінаватыя зьяжджаюць зь месца здарэньня. Адметна тое, што штодзённая колькасьць парушальнікаў-пешаходаў сувымерная з колькасьцю кіроўцаў, якіх ДАІ затрымлівае за парушэньні. Сярод кіроўцаў жа прыкладна ў палове выпадкаў вінаватымі зьяўляюцца маладыя аўтамабілісты са стажам кіраваньня да трох гадоў.

Паводле зьвестак ДАІ, за апошнія суткі ў краіне адбылося 54 здарэньні, у якіх загінула 4 чалавекі. Адзін з трагічных выпадкаў адбыўся побач зь вёскаю Агарэвічы Ганцавіцкага раёну, дзе васямнаццацігадовы жыхар Баранавічаў зьбіў саракагадовага мясцовага жыхара, які рухаўся на ровары. Ад атрыманых пашкоджаньняў кіроўца ровару памёр на месцы.

Барыс Гарэцкі

Прычынай ДТЗ часьцей за ўсё становіцца перавышэньне ўстаноўленай хуткасьці руху і абгоны.

Фота photo.bymedia.net

Каментары

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі4

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага41

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі4

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць