Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама
Прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Камітэта дзяржаўнага кантролю стануць членамі абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама. Гэта прадугледжвае ўказ Аляксандра Лукашэнкі № 351, апублікаваны 7 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з новым парадкам, у склад аблвыканкамаў будуць уваходзіць кіраўнікі абласных упраўленняў КДБ і старшыні абласных камітэтаў дзяржаўнага кантролю.
У Мінску членамі гарвыканкама стануць начальнік упраўлення КДБ Мінска і Мінскай вобласці, а таксама кіраўнік падраздзялення КДК, якое кантралюе сталіцу.
Акрамя іх, у склад выканкамаў, як і раней, уваходзіць начальнік рэгіянальнага ўпраўлення міліцыі.
Раней іншых службовых асоб маглі ўключаць у выканкамы па рашэнні іх старшыняў са згоды Лукашэнкі. Цяпер прадстаўнікі КДБ і КДК непасрэдна названыя ў пераліку абавязковых членаў.
Каментары
Яму ніхто не верыў.
Цяпер бачыце, ці не?