Грамадства1616

Апытанне ў Гродне: Чаму пераможаныя немцы жывуць лепей, чым пераможцы?

У Дзень Перамогі карэспандэнт БелаПАН выйшаў на вуліцы Гродна з не зусім святочным пытаннем: «Як вы лічыце, чаму пераможаныя немцы жывуць значна лепей, чым пераможцы?» Адказваюць жыхары горада:

«Таму што немцы ёсць немцы, а мы не немцы. Таму што славяне. Немцы ўзялі грошы, пазыку пасля вайны, а мы не ўзялі, Сталін не захацеў. Яны гэтыя грошы пусцілі ў ход, а мы не ведаю на што спадзяваліся, на авось».

«Таму што ўлада наша такая, я думаю. А калі падрабязна — гэта ўжо будзе палітыка, не дай Бог, я пажылы чалавек. Вельмі б хацелася сябраваць з Еўропай, Расія нам не памочнік, у яе самой праблемы вялікія».

«А калі жылі добра, нагадайце мне? Увогуле ў Расіі той жа? Беларусь заўсёды была пад кімсьці. Славяне таму што!».

«Перамог дэмакратычны свет у Другой сусветнай вайне, а не Савецкі Саюз. Мы хоць і былі сярод хаўруснікаў, якія перамаглі нацысцкую Германію, але ж мы былі, хутчэй, такім гарматным мясам для сапраўдных пераможцаў, для дэмакратычнага свабоднага свету».

«Ну, а чым яны лепей жывуць, чым мы? Што нам, няма чаго есці, у чым хадзіць? Нас хто-небудзь уціскае? Ну ніхто ж нічога не робіць! А там то падарвуць, то усялякія мітынгі, ну Бог ведае, што там чыніцца…».

«Гледзячы па чым меркаваць: калі па фінансавым, па матэрыяльным-то можа быць. А па духоўным, можа быць, у нас лепей».

«Можа быць, нам гэта і не трэба. Гасподзь нам не дае, не разбэшчвае. Бо нашы продкі заўжды жылі ў працы, цяжкай працай здабывалі свой хлеб».

«У немцаў свой шлях, параўноўваць вельмі цяжка, гэта штампы».

«Пытанне некарэктнае: чаму горш, адкуль такое меркаванне? Вы кажаце, што пераможцы жывуць горш за тых, хто прайграў? Я з вамі зусім нязгодны. Як можна параўноўваць лаўку і табурэт?»

Каментары16

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне27

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?36

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну25

ЗША адправілі касмічны карабель з астранаўтамі на Месяц11

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

У Кітаі за супрацоўнікамі цяпер сочаць нават крэслы2

У кітайскім Ухані больш за сотню беспілотных таксі адначасова рэзка спыніліся падчас руху4

У Мінску на скрыжаванні Брэсцкай і Кіжаватава машына збіла двух дзяцей ВІДЭА5

У буйных беларускіх гарадах стала афіцыйна працаваць сувязь 5G2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне27

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць