Біблійная мудрасьць кажа: багата пакліканых — мала абраных. У беларусаў багата таленавітых асобаў. З гэтых асобаў выходзяць выдатныя дзеячы палітыкі, бізнэсу, культуры і г.д. Але не з усіх, а толькі з таленавітых апантаных. Пакуль іншыя таленавітыя толькі сьвяткуюць зьяўленьне добрай ідэі, абмываючы яе ў прыемнай кампані, гэтыя ўвасабляюць задуманае ў справу. Дасягнуўшы высокага пункту ў кар’еры, ня кожны зь іх застаецца на вышыні. Ня кожны вытрымлівае выпрабаваньне «медных трубаў». Многія апускаюцца, пачынаючы піць.

Яшчэ адна праблема пасьпяховага лёсу — ганарлівасьць (пыха), на сярэднявечнай біблійнай лаціне — «spes». Памянёны сьмяротны грэх, адзін зь сямі, спыняе нават цьвярозых, і таму яшчэ больш небясьпечны.
Нарэшце, прыходзіць да галавы трапная трыяда, запазычаная зэкамі з словаў апостала Паўла — вера, надзея, любоў. Сьвятое пісьмо ў савецка-зэкаўскай транскрыпцыі набывае характар адмаўленьня — «ня вер, ня бойся, не прасі!». У цэлым, слушная парада для вязьніцы, з адной відавочнай памылкай, якую нельга рабіць ні ў турме, ні на волі. Трэба верыць, бо менавіта вера рушыць горы. А вось гэта ўжо — спэцыяльная парада для беларускага народу перад Новым 2006 годам.
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
-
«Мне казалі: ты гаворыш як канадскі эмігрант». Сяргей Шупа расказаў пра Вільню 90-х, параўнанне літоўскай літаратуры з беларускай і адрозненні паміж народамі
Каментары