Культура22

Выйшлі ўспаміны Івонкі Сурвілы пра вайну

У выдавецтве Połackija Łabirynty выйшла кніга ўспамінаў старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы з назвай «У восем гадоў я была на вайне», піша bellit.info.

Кніга «У восем гадоў я была на вайне» — гэта ўспаміны страху і болю, якія перажыла васьмігадовая дзяўчынка Івонка, пакідаючы Беларусь разам з сям’ёю ў 1944 годзе. Сёння Старшыня Рады БНР называе тыя дзесяць месяцаў найбольш небяспечнымі. Гэта гісторыя ўцёкаў паміж жыццём і смерцю, а таксама аповед пра бязмежную любоў бацькоў да сваіх дзяцей, якія разам перажываюць вайну.

Над перакладам кнігі працавалі Аляксей Федарэнка, Сяргей Падсасонны і Кшыштаф Жаброўскі.

Выхад кнігі прымеркаваны да 90‑х народзінаў Івонкі Сурвілы.

Кніга даступная для пакупкі на Allegro.

Каментары2

  • стрыечны брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце, расстраляны ў Катыні
    16.03.2026
    Дзядзька маёй мамы быў вывезены з сям'ёй у Чалябінск, ягоны сын (мамін стрыечны брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце) расстраляны ў Катыні. Дзядзька памёр там, тыя, хто выжыў пасьля вызваленьня, зьехалі ў Польшчу. У маміных бацькоў адабралі ўсё і загналі ў калгас. Па лініі бацькі ўсе «раскулачаны» і ў калгас. З суседзямі падобныя гісторыі (былі невялікія хутары 8-10 гектараў зямлі), цяпер там пустата, дзе кустоўем зарасло, дзе ўжо вырас лес, нейкая частка апрацоўваецца калгасам (землі вільготныя былі). Людзей няма, зямля, вызваленая ад людзей. Доўга стаялі сады і гумны (якія сталі калгаснымі), цяпер і гэтага няма…Bielarus´, Гарадзенскае ваяводзтва
  • мдаааа
    16.03.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі57

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць