Грамадства2626

Беларусы масава пачнуць мяняць грамадзянства на расійскае ў выпадку адмены візаў паміж ЕС і РФ?

У выпадку, калі Расія і Еўрасаюз адменяць візавы рэжым, беларускім уладам трэба чакаць масавага пераходу беларусаў у грамадзянства РФ. Да гэтага вядзе і змяненне расійскага закона «Аб грамадзянстве», якія спросціць атрыманне расійскага грамадзянства для жыхараў СНД. Такую думку выказаў эксперт Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў (BISS) Андрэй Елісееў падчас прэзентацыі даследавання аб наступствах прыняцця рашэння аб рэадмісіі паміж Беларуссю і ЕС,
якая адбылася ў рамках дыскусіі «Спрашчэнне візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС: як разарваць замкнёнае кола?»

Паводле эксперта, магчымая масавая міграцыя — адна з падставаў для ўладаў не цягнуць з пагадненнем аб рэадмісіі (вяртанні нелегальных мігрантаў), якое ёсць неабходным крокам для спрашчэння візавага рэжыму.

«Беларусь, якая з’яўляецца сусьветным лідарам па колькасці шэнгенскіх візаў на душу насельніцтва, таксама ёсць і аўтсайдарам у плане спрашчэння візавага рэжыму сярод краін Усходняга партнёрства. Нашыя ўлады дагэтуль не зрабілі ніякіх рухаў да абмеркавання і падпісання пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, — паведаміў Елісееў. — Улады прыкрываюцца страхам перад дзясяткамі тысяч нелегальных мігрантаў, якіх нібыта адразу ж прышлюць на нашу тэрыторыю з ЕС. Аднак статыстыка не пацвярджае гэтага».

Сапраўды, колькасць асобаў, якія спрабавалі нелегальна перасекчы беларуска-польскую і беларуска-літоўскую мяжу ў 2012 годзе, складала менш за тысячу чалавек. Падобныя дадзеныя паступаюць і з Украіны, якая ўжо падпісала дамову аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Паводле звестак Еўрасаюза, толькі 0,7% мігрантаў выбіраюць Беларусь для перасячэння мяжы з ЕС.

Аднак першы дарадца Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Рудольф Рышар, хоць і згодны, што візавы рэжым паміж ЕС і Беларуссю шкодзіць развіццю бізнэсу і грамадства, скептычна ставіцца да высновы аб магчымасці масавага пераходу беларусаў у расійскае грамадзянства дзеля візаў.

«Адзінкі могуць паспрабаваць такую схему. Аднак масавай яна наўрад ці стане.

Атрымліваць іншае грамадзянства, каб сэканоміць 60 еўра пры адным з самых нізкіх працэнтаў адмовы ў візе ў свеце — дзіўны крок. Тым больш што іншыя даследаванні BISS паказваюць, што беларусы жадаюць сябраваць і з ЕС, і з Расіяй, але тут, у Беларусі. Таму такая логіка мне дзіўная», — сказаў Рышар

Удзельнікі дыскусіі, сярод які былі і бізнэсоўцы, і грамадскія актывісты, у роўнай ступені крытыкавалі як візавую палітыку беларускіх уладаў, так і візавы кодэкс ЕС. Аднак, на жаль, адказу на пытанне «Як разарваць замкнёнае кола?» не прагучала. Елісееў параіў бізнэсу скласці калектыўны зварот да ўладаў, а ЕС — прапанаваць уладам Беларусі больш «пернікаў» для стымуляцыі цікаўнасці да пагаднення ад рэадмісіі. Напрыклад, абяцаць павелічэнне фінансавання памежных войскаў у выпадку падпісання пагаднення.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

20 гадоў таму пачаліся падзеі «Плошчы-2006»4

У Мінску прадаюць двухузроўневую кватэру з відам на КДБ. Вось колькі за яе просяць5

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам1

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць