Каханне і сэкс66

Жанчына сігналізуе пра гатоўнасць да зачацця колерам свайго адзення

Элемент гардэроба чырвонага ці ружовага колеру для жанчыны значыць больш, чым можна ўявіць. На думку навукоўцаў з Універсітэта Брытанскай Калумбіі, дадзеныя колеру ў адзенні кажуць пра тое, што жанчына дасягнула піка фертыльнасці, піша Live Science.

Даследаванне 124 жанчын 18—47 гадоў прайшлі апытанне. Навукоўцы пыталіся, якога колеру на іх кашуля, і, калі скончылася менструацыя. Аказалася, жанчыны, якія мелі чырвонае ці ружовае, у тры разы часцей знаходзіліся на піку фертыльнасці ў параўнанні з астатнімі.

Вядома: некаторыя жывёлы паказваюць супрацьлегламу полу аб тым, што гатовыя да зачацця. Але ў людзей прырода не прадугледзела падобнага механізму. Прынамсі, відавочнага.

У многіх культурах чырвоны колер асацыюецца з палкасцю. А тэсты з мужчынамі паказалі, што іх больш прыцягвалі жанчыны, чые выявы былі акружаныя чырвонай рамкай. Пры гэтым многія жанчыны адчуваюць асабліва сэксуальнае ўзбуджэнне падчас авуляцыі.

І гэта прымушае іх насіць больш адкрытую вопратку. Яркія ж колеры накшталт чырвонага і ружовага прыцягваюць увагу, у тым ліку, супрацьлеглага полу. Характэрна: па словах навукоўцаў, ружовае і чырвонае на піку фертыльнасці жанчыны насілі часцей зімой, чым улетку.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла новая Gemini 4 Argon. Яна будуе рэалістычныя 3D-сімуляцыі і пакадрава аналізуе відэа

Трамп расказаў, як і навошта карыстаецца касметыкай12

У Еўропе для абароны ад паводак і засух ствараюць усё больш гарадоў-губак

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!9

«Хацелася, каб камень быў беларускі». У Швейцарыі адкрылі абноўлены помнік Касцюшку8

Зяленскі: Вашынгтон спрабуе арганізаваць яго сустрэчу з Пуціным і Трампам у ААЭ, Саудаўскай Аравіі або ЗША2

Зяленскі: Балістыка ў Беларусі стане пагрозай для захаду Украіны3

Адвакатку са Смалявічаў адправілі ў калонію за палітыку7

Паглядзіце, які гол-прыгажун забіў у свае вароты беларускі футбаліст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць