Самы пажылы чалавек на планеце, японец Дзіраэмон Кімура памёр сёння на 117-м годзе жыцця. Доўгажыхар з канца мінулага года з-за недамаганняў двойчы трапляў у бальніцу, аднак быў выпісаны 7 красавіка.
Дзіраэмон Кімура 19 красавіка адсвяткаваў сваё 116-годдзе, у гэты дзень ён атрымаў сертыфікат ад Кнігі рэкордаў Гінэса, а прэм'ер-міністр Японіі Сіндзі Абэ накіраваў яму відэавіншаванне.
Рэкардсмен-доўгажыхар нарадзіўся ў 1897 годзе і быў абвешчаны самым пажылым чалавекам на планеце ў снежні мінулага года пасля таго, як памерла ранейшая ўладальніца гэтага тытула, грамадзянка ЗША. Японец жыў у горадзе Кетанга (прэфектура Кіёта), у яго 7 дзяцей, 14 унукаў, 25 праўнукаў і 13 прапраўнукаў.
Каментары