Спорт

Пратасаў афіцыйна пакінуў футбольнае «Дынама»

Учора ўвечары Алег Пратасаў развітаўся з камандай і пакінуў лагер сталічнага клуба.

У аўторак вечарам мінскія дынамаўцы правялі апошнюю трэніроўку пад кіраўніцтвам Алега Пратасава. Пасля яе заканчэння ўжо былы трэнер развітаўся з падапечнымі.

Ад імя каманды выступіў Аляксандр Суліма, які падзякаваў настаўніку за праведзеную працу і пажадаў яму поспеху ў далейшай працы, паведамляе сайт сталічнага клуба.

Разам з Пратасавым мінскае «Дынама» пакінулі і яго асістэнты Аляксандр Беркетаў і Томас Янітопулас.

Пратасаў узначальваў «Дынама» з ліпеня 2012 года, ён стаў 26-м трэнерам клуба з часоў кіравання Юрыя Чыжа (з лістапада 1999 г.).

Сярод новых кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера разглядаецца кандыдатура галандца Роберта Маасканта, які апошні год трэніраваў «Гронінген» (клуб фінішаваў 7-м).

У суботу ў матчы «Дынама» згуляе ў матчы 12-га тура чэмпіянату Беларусі згуляе з БАТЭ.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі31

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні24

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць24

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі31

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць