У Дзукійскім нацыянальным парку, што каля Друскенікаў (Друскінінкая) упершыню выявілі лапландскую саву.Гэтая прыгожая птушка была заўважаная галоўным географам дырэкцыі Чэпкяляйскага дзяржаўнага прыроднага рэзервату.
27 мая географ заўважыў птушку, якая села на сук. Мужчына быў здзіўлены буйнымі памерамі птушкі. Спачатку думалі, што гэта пугач, аднак, калі птушка села, пераканаліся ў тым, што гэта сава. Птушку ўдалося сфатаграфаваць, паведамляе Delfi.
Гэта вельмі рэдкі госць у Літве і ў Беларусі.У 1933 г. прафесар Тадас Іванаўскас (славуты ліітоўскі навуковец, брат аднаго з заснавальнікаў беларускага руху Вацлава Іваноўскага — НН) атрымаў саву, застрэленую ў Пакруойскім лесе; у 1963 г. у Панявежскім раёне выявілі гняздо птушкі з птушанятамі, якіх выгадавалі людзі, а потым выпусцілі ў лес. 16 лютага 2011 птушка была заўважаная ў Біржайскай пушчы, і вось 27 мая 2013 г. у Дзукійскім нацыянальным парку, што ля самай мяжы з Беларуссю, у ваколіцах Нёмама.
Лапландская сава — жыхарка вялікіх старых лясоў, у якіх ёсць паляны і балоты. Яна часцей за ўсё селіцца ў вялікіх гнёздах драпежных птушак. Часам адкладае яйкі на высокіх пнях або проста на зямлі.
Даўжыня цела гэтай савы 65–70 см, размах крылаў 135–160 см, маса 650–1100 г (самцы),
Каментары