Свет11

Кітай гвалтоўна перасяліў сотні тысяч тыбетцаў

Больш за два мільёны тыбетцаў былі пераселеныя кітайскімі ўладамі за апошнія сем гадоў.

Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.

Многія з іх, у тым ліку сотні тысяч качэўнікаў, былі загнаныя ў так званыя сацыялістычныя вёскі.

Як гаворыцца ў дакладзе, мэта перасялення — больш строгі дзяржаўны кантроль над насельніцтвам Тыбета.

Кітайскія ўлады адмаўляюць тое, што ў краіне праводзіцца палітыка масавага перасялення.

На спадарожнікавых здымках Google, апублікаваных праваабаронцамі, бачныя сляды масавых разбурэнняў тыбецкіх вёсак і з’яўленне на іх месцы правільных шэрагаў новых будынкаў.

«Улады накіроўваюць новыя брыгады партыйцаў у кожную вёску Тыбецкай аўтаномнай акругі», — кажа Нікалас Бекелiн, супрацоўнік Human Rights Watch.

«Гэтым камуністам, якіх накіроўваюць ў вёскі, загадана жыць і працаваць сярод тыбетцаў, дзяліць з імі ежу і інфармаваць улады пра іх настроі і лаяльнасць», — кажа ён.

Улады КНР увесь час сцвярджаюць, што ў Тыбет укладаюцца мільярды даляраў дзеля паляпшэння стану эканомікі рэгіёну і павышэння ўзроўню жыцця тыбетцаў.

Аднак напружанасць у гэтым раёне захоўваецца.

За апошнія чатыры гады не менш за 117 тыбетцаў спалілі сябе на знак пратэсту супраць кітайскага кіравання, загінула 90 чалавек.

Многія тыбетцы пратэстуюць супраць прытоку этнічных кітайцаў у Тыбет, а таксама падаўлення сваёй рэлігійнай свабоды.

У адказ кітайскія ўлады ўзмацняюць у Тыбеце меры паліцэйскага кантролю. У гарадах вядзецца строгі ўлік патэнцыйных дысідэнтаў, якія прыпісаныя да асобных пастарункаў.

Новая сістэма паліцэйскага кантролю прызначаная для прадухілення масавых пратэстаў, якія ў сакавіку 2008 года ахапілі цэнтр Лхасы, сталіцы Тыбета.

З пачатку 2000-х каля 300 тысяч качэўнікаў-пастухоў былі пераселеныя ў пасёлкі гарадскога тыпу, а да канца 2013 года ўлады плануюць прымусіць да аселага ладу жыцця яшчэ 113 тысяч качэўнікаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам жанчына ператварыла свой балкон у батанічны сад з трапічнымі раслінамі1

Невядомую публіцы карціну Манэ ўпершыню выставяць на аўкцыён. Чакаецца рэкордная цана2

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

У Нацыянальным мастацкім музеі закрываюць выставу Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць