Улада11

Нацархіў пераехаў у Нацбібліятэку

Нацыянальны архіў Беларусі ў поўным аб’ёме аднавіў працу ў новым будынку Нацыянальнай бібліятэкі.

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь у поўным аб’ёме аднавіў працу ў новым будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Як паведаміў БелаПАН дырэктар Нацыянальнага архіва кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Селяменеў, яго ўрачыстае адкрыццё адбылося 31 жніўня.

Пераезд архіва ў новы будынак бібліятэкі пачаўся 1 кастрычніка 2006 года і павінен быў доўжыцца на працягу года, але яго ўдалося завяршыць датэрмінова. Цяпер сховішча архіва займае пяць паверхаў Нацыянальнай бібліятэкі, яшчэ на адным паверсе размяшчаецца адміністрацыйны корпус. В.Селяменеў таксама зазначыў, што адбылося тэхнічнае перааснашчэнне архіва — цяпер усе супрацоўнікі забяспечаныя персанальнымі камп’ютэрамі, набыты два высокапрадукцыйныя сканеры і новыя апараты для чытання мікрафільмаў.

В.Селяменеў паведаміў, што ў час пераезду Нацыянальны архіў не спыняў працы — выконваліся сацыяльна‑прававыя і тэматычныя запыты, апрацоўваліся дакументы ўстаноў — крыніц камплектавання архіва, не працавала толькі чытальная зала. Яны адкрыецца 3 верасня.

Паводле слоў В.Селяменева, цяпер архіў налічвае крыху менш за 1 мільён дакументаў пачынаючы з 1917 года. Сярод іх — матэрыялы рэспубліканскіх устаноў, адміністрацыі прэзідэнта, міністэрстваў, ведамстваў, прафсаюзных арганізацый. У Нацыянальным архіве працуе 153 чалавекі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі абнавілі публічную кадастравую карту

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны54

Акадэмію навук чакаюць вялікія змены3

Расіяне ўдарылі па парку ў Харкаўскай вобласці. Пяцёра загінулых, у тым ліку немаўля ў вазку6

Лідара кенійскай секты прызналі вінаватым у смерці 190 дзяцей. Ён прымушаў бацькоў марыць іх голадам7

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём6

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць