Грамадства22

Прафсаюзны актывіст Леанід Дубаносаў падаў у суд на «Граніт»

У судзе Лунінецкага раёна пачаўся разгляд справы аб аднаўленні на працы актывіста Беларускага незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт».

Як паведаміў charter97.org лідар мясцовай ячэйкі БНП Алег Стахаевіч, яго калега Леанід Дубаносаў не згодны са сваім звальненнем з размешчанага ў Мікашэвічах РУВП «Граніт», паколькі мяркуе, што з ім не працягнулі працоўны кантракт выключна ў сувязі з дзейнасцю ў незалежным прафсаюзным руху. Фактычна Дубаносава звольнілі за тое, што ён праігнараваў настойлівыя патрабаванні адміністрацыі спыніць пералік узносаў на рахунак прафсаюзнай арганізацыі праз бухгалтэрыю прадпрыемства.

Кантракт з Леанідам Дубаносавым, які працаваў на «Граніце» памочнікам машыніста экскаватара, павінны былі падоўжыць 16 траўня, аднак у той час ён знаходзіўся ў адпачынку. Калі ж Дубаносаў выйшаў на працу, яго не дапусцілі на прадпрыемства ахоўнікі, паведаміўшы аб звальненні.

У сваёй судовай позве працоўны «Граніту» патрабуе не толькі аднаўлення на працы, але і спынення дыскрымінацыі паводле прафсаюзнай прыкметы. Акрамя таго Дубаносаў адзначае, што, паводле калектыўнай дамовы, адміністрацыя прадпрыемства павінна выплаціць яму матэрыяльную дапамогу да адпачынку, чаго зроблена не было (прадстаўнік адказчыка сцвярджаў у судзе, што заявы на дапамогу Леанід нібыта не пісаў).

Паводле слоў Алега Стахаевіча суду таксама былі прадстаўлены вытрымкі з калектыўнай дамовы, згодна з якой з работнікамі прадпрыемства, якія маюць высокую кваліфікацыю і стаж, а таксама не атрымлівалі дысцыплінарных спагнанняў на працягу года, кантракт працягваецца аўтаматычна на тэрмін не менш за пяць гадоў.
У справе Дубаносава фігуруюць нейкія дапушчаныя парушэнні, але з загадам аб прыцягненні да адказнасці ён быў азнаёмлены ўжо пасля звальнення.

Больш за тое, у судовым пасяджэнні высветлілася, што паведамленне аб звальненні было адпраўлена на адрас, па якім Дубаносаў не пражывае, а пад самім паведамленнем стаіць не яго подпіс, а іншага чалавека (пазоўнік прапанаваў параўнаць яго аўтограф, пастаўлены на іншых дакументах). Суд прыняў пастанову выклікаць у якасці сведкі паштальёна з Мікашэвічаў, каб высветліць, ці было дастаўлена працоўнаму гэтае апавяшчэнне. Наступнае пасяджэнне пройдзе 23 ліпеня.

Нагадаем, што ў канцы 2011-га года 600 рабочых прадпрыемства «Граніт», размешчанага ў Мікашэвічах, заявілі аб выхадзе з дзеючай на прадпрыемстве афіцыйнай прафсаюзнай арганізацыі і маюць намер стварыць альтэрнатыўную першасную структуру Беларускага незалежнага прафсаюза.
Аднак зарэгістраваць незалежны прафсаюз не ўдавалася, паколькі для гэтага неабходна было атрымаць юрыдычны адрас, а адміністрацыя прадпрыемства адмаўляла ў выдзяленні памяшкання і працягнула ціск на прыхільнікаў новай арганізацыі.

З моманту стварэння суполкі незалежнага прафсаюзу на РУП «Граніт» былі звольненыя самыя актыўныя сябры незалежнага прафсаюза - Алег Стахаевіч, Мікалай Карышаў і яго жонка Маргарыта, Генадзь Паўлоўскі, Віталь Пашэчка, Людміла і Анатоль Літвінка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць