Грамадства

Суд вынес папярэджаньне непаўнагадовай дзяўчынцы

Суд Цэнтральнага раёну Менску разгледзеў справу непаўнагадовай школьніцы Веранікі Лазоўскай і вынес ёй папярэджаньне. Дзяўчынку абвінавацілі за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Яе затрымалі на пікеце каля Расейскай амбасады 28 сакавіка, але судзілі за падзеі 6 сакавіка, калі ў яе знайшлі агітацыйныя матэрыялы за кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча.

Судзьдзя Аляксей Бычко не дазволіў паплечнікам Веранікі Лазоўскай, сябрам моладзевай незарэгістраванай арганізацыі «Зубар», прысутнічаць на судовым паседжаньні. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі дзяўчынку за непадпарадкаваньне патрабаваньням міліцыянта. Вераніка распавяла ў судзе, што 6 сакавіка міліцыянты затрымалі ейную сяброўку й адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну.

Празь нейкі час Вераніка прыйшла туды й пацікавілася, калі адпусьцяць сяброўку. Тады, зь ейных слоў, маёр міліцыі ўдарыў Вераніку й зацягнуў у пастарунак. Дзяўчынку абшукалі – і знайшлі ў яе дазволеныя агітацыйныя ўлёткі з партрэтам кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Мілінкевіча. Агітацыйныя матэрыялы забралі, а дзяўчынку, разам зь сяброўкай, адпусьцілі.

Гаворыць Вераніка:

(Лазоўская: ) «Мяне ўдарылі. Гэта быў маёр Шарагураў. Такі, з вусамі. Спачатку на мяне хацелі скласьці пратакол, што я, нібыта, нецэнзурна лаялася на гэтага маёра. Потым – што я расклейвала налепкі. Потым мяне палохалі, што завядуць крымінальную справу за заклік прыйсьці на несанкцыянаваную акцыю 19 сакавіка».

Судзьдзя Аляксей Бычко вынес дзяўчынцы папярэджаньне.

Бацька Веранікі Віктар Пташнік абураны дзеяньнямі ўладаў:

(Пташнік: ) «Гэты факт мяне абурае з двух бакоў. З аднаго боку, я абураны паводзінамі маёй дачкі, якая мусіць перш за ўсё вучыцца, а толькі потым займацца палітыкай. З другога боку, мяне абурае ўлада, якая з пустога раздзьмухвае палітычную справу. Яна тым самым падагравае сытуацыю ў краіне й памнажае колькасьць апазыцыянэраў. Школьніцу пацягнулі ў суд… Міліцыянт казаў: «Я гэтых апазыцыянэраў ведаю. Зь імі – лепш па законе».

У той жа дзень, калі затрымалі актывістаў незарэгістраванага руху «Зубр» за несанкцыянаваны пікет ля Расейскай амбасады, сябры адзінай зарэгістраванай моладзевай арганізацыі БРСМ правялі шэраг пікетаў ля амбасадаў краінаў Эўразьвязу. Сярод іншых яны трымалі плякаты: «Далоў двайныя стандарты!». Паводле заканадаўства, заяўку на правядзеньне масавага мерапрыемства трэба падаваць у выканкам не пазьней як за 15 дзён да часу пікетаваньня. Старшыня ідэалягічнага Ўпраўленьня Менгарвыканкаму Генадзь Курбека паведаміў, што пікеты санкцыянаваны ўладамі.

(Курбека: ) «А гэтыя дзяцішачкі падавалі заявачку ў гарвыканкамчык? Ну, дык вось. Такое права – дазваляць ці не дазваляць – дэлегавана выканкаму, старшыні, альбо намесьніку старшыні».

Сябры незарэгістраваных моладзевых арганізацый паведамілі «Свабодзе», што падаваць заяўкі ў Менгарвыканкам на правядзеньне апазыцыйных акцый лічаць бессэнсоўным. Цягам апошніх гадоў амаль усе такія заяўкі гарадзкія ўлады адхілялі.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсовец Сяргей Ботвіч, якога асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» у Беларусі, абвясціў галадоўку4

У Італіі злачынца спрабаваў схавацца, выдаючы сябе за пастуха ў дэкарацыях каляднай батлейкі

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць