Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

Апазыцыя падвысіла пэнсіі. Час адкручваць цэны?:)

Паколькі сланоў для раздачы ў апанэнтаў рэжыму няма, іхні піяр можа быць толькі асымэтрычным. Але ж калькулятарных перамог над аўтарытарнымі рэжымамі не бывае. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Прыземленая сацыялка традыцыйна была каньком улады зь ейным быдлаватым слоганам "накарміць народ". Сёньня сацыялка становіцца каронкай апазыцыі.

Яе лідэры абяцалі напоўніць Сацыяльны марш крэатывам. І сапраўды, трэба аддаць належнае правакацыйна-гумарыстычнаму піяру:) Са слоў Анатоля Лябедзькі, улада зь перапуду ўжо падвысіла пэнсіі. А што, калі на тое, дык цалкам пісьменная мэтода: любы станоўчы крок кіроўных вярхоў запісваць у свой актыў — ага, маўляў, спалохаліся, закруціліся як вужы на патэльні! Паколькі ўласных сланоў для раздачы ў апанэнтаў рэжыму няма, то іхні піяр можа быць толькі такім вось — асымэтрычным.

Менавіта на сацыялцы апазыцыйнае кіраўніцтва марыць пашырыць электаральную базу з традыцыйных 20-25% да "болей чым 50%".

Пакінем у баку пытаньне пра рэалістычнасьць паказчыку ў агляднай пэрспэктыве. Але ж загваздка яшчэ і ў тым, што ў нас правілы гульні — гм-гм! — трохі іншыя, чым, напрыклад, у матчы Сарказі — Руаяль ці ў суперніцтве партыяў слана ды асла ў Амэрыцы. Цяжка ўявіць, што апазыцыя ў нас можа перамагчы, умоўна кажучы, зь лікам 51:49. Такіх калькулятарных перамог над аўтарытарнымі рэжымамі не бывае. Сцэнар жа буры ды націску, калі зыход палітычнага двубою вырашае імпэт вуліцы, пакуль што ніяк не вымалёўваецца. Вось тут я трохі паразважаў на гэты конт, адказваючы на пытаньні "Радыё Рацыя".

Што ж да патэнцыялу "буры і націску", раю прачытаць "Алгебру рэвалюцыі" Юр'я Дракахруста. Гуманітараў заклікаю не палохацца формулаў. Выразныя высновы вартыя таго, каб прадрацца цераз алгебраічны гушчар:)

Ну а пакуль што павіншуем тытульную апазыцыю зь першым посьпехам на сацыяльным полі. Пэнсіі, дзякуй богу, падвысілі. Мо' на наступнай палітрадзе варта "адкруціць цэны"? :))

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года2

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржваенпрам прэзентаваў пажарны комплекс на гусенічным ходзе на аснове савецкай баявой машыны1

Цяжарная беларуска выйшла ў Гданьску на адзіночны пікет супраць доўгай выдачы ДНЖ. Яна чакае ўжо больш за 470 дзён19

За калецтва 17‑гадовай дзяўчыны, на якую скінулі снег з даху Dana Mall, будуць судзіць дырэктара гандлёвага цэнтра2

Згарэў найстарэйшы крыты прадуктовы рынак Парыжа2

Сёлетняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру раней займалася і беларускім пытаннем — яна асуджала рэпрэсіі пасля Плошчы 2010‑га4

Гэты пад'езд у Мінску назвалі ўзорным5

У махляроў новая схема ад імя клапатлівых суседзяў. Замануха — надзейная1

Пуцін дасць указанне не біць па Украіне толькі ў дзень выбараў14

У Гомелі вынеслі прысуд 17‑гадоваму хлопцу, які забіў аднагрупніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года2

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць