Эканоміка

Збор за дэзінфекцыю грузавікоў на мяжы з Беларуссю можа быць меншы за 25 літаў

Урад Літвы пакуль не ўстанавіў памер збору за дэзінфекцыю грузавога транспарту на мяжы з Беларуссю. Гэты збор можа скласці менш як 25 літаў, пра якія паведамлялася раней, заявіў журналістам 21 жніўня пасля пасяджэння ўрада прэм'ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус.

Паводле яго слоў, суму збору і парадак правядзення дэзінфекцыі павінна вызначыць Дзяржаўная харчова-ветэрынарная служба Літвы (ДХВС).

Як растлумачыў літоўскі прэм'ер, для ўвядзення збору неабходна ўнесці карэктывы ў заканадаўства, таму дэзінфекцыя будзе ажыццяўляцца ў якасці платнай паслугі, што аказвае дзяржарганізацыя. "Гэта азначае, што ДХВС сама вызначыць парадак, як праводзіць гэту працу па дэзінфекцыі і колькі плаціць за гэтыя паслугі", — цытуе Буткявічуса інфармагенцтва BNS.

Паводле яго слоў, Міністэрства сельскай гаспадаркі, магчыма, "адшукае дадатковыя сродкі, каб для перавозчыкаў быў устаноўлены збор меншы".

Нагадаем, з 23 ліпеня Літва праводзіць дэзінфекцыю легкавых аўтамабіляў, якія ўязджаюць на яе тэрыторыю з Беларусі, а таксама абутку і рук людзей. Гэта працэдура праводзіцца бясплатна.

19 жніўня ўрад Літвы прыняў рашэнне ўвесці збор за дэзінфекцыю грузавых аўтамабіляў і назваў памер збору — 25 літаў.

Акрамя таго, літоўскія ўлады жадаюць узвесці на мяжы з Беларуссю сцяну з мэтай абароны ад АЧС і просяць кіраўніцтва ЕС дапамагчы ў гэтым. ДХВС просіць Еўракамісію выдзеліць для барацьбы з АЧС у Беларусі 13,5 млн. еўра (46,6 млн. літаў), паколькі 750 тыс. літаў, выдзеленых на абсталяванне для дэзінфекцыі на мяжы, да сярэдзіны жніўня ўжо будуць патрачаныя. 10 млн. еўра (34,5 млн. літаў) з запытанай сумы спецыялісты плануюць выкарыстоўваць на ўстаноўку агароджы ад жывёл на мяжы з Беларуссю. Колькі будзе каштаваць знішчэнне свіней у будучай буфернай зоне, пакуль не падлічана.

Па дапамогу ў ЕС звярнуліся таксама іншыя заходнія суседзі Беларусі — Латвія і Польшча.

Ачагі АЧС афіцыйна выяўленыя ў Беларусі ў двух месцах — Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці і ў Віцебскім раёне. Беларускія ўлады заявілі, што прычынай захворвання свіней стаў заражаны камбікорм, які быў пастаўлены прадпрымальнікам з-за межаў Беларусі і рэалізаваны насельніцтву.

Часовая забарона на ўвоз свінняў і свініны з Беларусі ўведзеная ў Расіі, Украіне, Польшчы, Літве і Латвіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць