Эканоміка44

Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі вырасла да $2,2 млрд

Прычым тэмп яго росту ў ліпені паскорыўся.

За студзень-ліпень 2013 гады сальда знешняга гандлю таварамі ў Беларусі склала мінус 2 млрд. 159,5 млн. даляраў. За гэты ж перыяд мінулага года сальда было станоўчым — 2 млрд. 86,1 млн. даляраў. Такія даныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. За студзень-чэрвень 2013 года ўдакладнены паказчык склаў мінус 1 млрд. 713 млн. даляраў.

За сем месяцаў 2013 года экспарт беларускіх тавараў скараціўся на 23,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года і склаў 22 млрд. 528,9 млн. даляраў.

Як паведамляе Белстат, імпарт за студзень-ліпень гэтага года паменшыўся на 9,5% і склаў 24 млрд. 688,4 млн. даляраў.

Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі назіраецца, у прыватнасці, у гандлі з краінамі СНД, у тым ліку з краінамі Мытнага саюза і ЕЭП.
З гэтымі партнёрамі ён склаў мінус 1.277 млн. даляраў і мінус 3.239,4 млн. даляраў адпаведна.

Экспарт у краіны СНД скараціўся на 0,1% (да 13.333,1 млн. даляраў) у параўнанні са студзенем-ліпенем 2012 года, імпарт — на 21,2% (да 14.610,1 млн.). Што датычыцца краін МС і ЕЭП, то тавараабарот з Расіяй паменшыўся на 13% (да 22.858,3 млн. даляраў), экспарт жа павялічыўся на 5,7% (да 9.605,7 млн. даляраў).

Станоўчым сальда знешняга гандлю таварамі застаецца з Казахстанам (407,5 млн. даляраў) і краінамі ЕС (774,6 млн. даляраў). Летась за аналагічны перыяд сальда ў гандлі з ЕС складала плюс 8.086,6 млн. даляраў. Разам з тым тавараабарот з Казахстанам паменшыўся на 8,2% (да 554,7 млн. даляраў), экспарт і імпарт таксама сталі менш — на 4,6 і 31,7% адпаведна.

Тавараабарот з краінамі ЕС скараціўся на 28,9% (да 12.672,6 млн. даляраў).
Экспарт паменшыўся на 48,1% (да 6.723,6 млн.), імпарт — вырас на 22,3% (да 5.949 млн. даляраў).

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць