Грамадства33

Суд пакінуў гендырэктара «Уралкалія» Баўмгертнера ў «амерыканцы»

Генеральны дырэктар расійскай кампаніі
«Уралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнер найбліжэйшы час правядзе пад вартай. 6 верасня суд Партызанскага раёна Мінска пад старшынствам суддзі Наталлі Пыкінай прыняў рашэнне не змяняць Баўмгертнеру меру стрымання,

паведаміў журналістам адзін з адвакатаў расійскага бізнесмена Дзмітрый Гарачка.«Прычына нам растлумачана, але мы пра гэта казаць не можам», — сказаў ён.

9 верасня абарона Баўмгертнера мае намер абскардзіць сённяшняе рашэнне суда ў Мінскім гарадскім судзе, паведаміў Гарачка.

Гендырэктар «Уралкалія» быў затрыманы ў Мінску 26 жніўня пасля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Ён утрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ. Адвакатам дазволена наведваць яго штодзённа.

Згодна з заканадаўствам Беларусі замежныя адвакаты не могуць абараняць правы грамадзян у беларускім судзе. Таму інтарэсы Баўмгертнера абараняюць тры беларускія адвакаты — Дзмітрый Гарачка, Дар’я Ліпкіна і Ганна Славіна.

Дзмітрый Гарачка ў свой час абараняў інтарэсы кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2006 года Аляксандра Казуліна, а таксама амерыканскага бізнесмена Эмануіла Зельцэра, які ў 2008 годзе быў арыштаваны ў Мінску і прызнаны вінаватым у выкарыстанні заведама падманных дакументаў і замаху на камерцыйны шпіянаж.

Дар’я Ліпкіна абараняла фігуранта крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года Мікіту Ліхавіда.

Аб затрыманні гендырэктара «Уралкалія», старшыні назіральнай рады ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК) Уладзіслава Баўмгертнера паведаміў 26 жніўня Следчы камітэт.

Ён абвінавачваецца на падставе ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі).

Падставай для затрымання сталі матэрыялы аб учыненні Баўмгертнерам «яўных злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах, што мела вынікам нанясенне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам краіны, а таксама нанясенне ўрону ў асабліва буйным памеры ААТ
«Беларуськалій» і ЗАТ «БКК».

Гендырэктар «Уралкалія» быў затрыманы ў Мінску пасля перамоў з прэм’ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, куды ён быў афіцыйна запрошаны для абмеркавання пытанняў, звязаных з працай БКК.

Разам з Баўмгертнерам на сустрэчу запрашаліся Сулейман Керымаў — асноўны акцыянер «Уралкалія» і старшыня савета дырэктараў гэтай кампаніі Аляксандр Валошын. Ні Керымаў, ні Валошын прыехаць у Мінск не змаглі.

5 верасня на перамовах у Маскве віцэ-прэм’ер Расіі Аркадзь Дварковіч заявіў свайму беларускаму калегу Уладзіміру Сямашку аб непрымальнасці затрымання Уладзіслава Баўмгертнера.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія32

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў3

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў12

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан9

У Беларусі заўважылі машыну з прапагандай расійскай вайны7

У Свіслачы аўтобус упаў на кіроўцу, калі той яго рамантаваў

Студэнтаў з Таджыкістана ў Магілёўскім універсітэце папярэдзілі пра смяротнае пакаранне за тэрарызм2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія32

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць