Свет2727

Сабянін набраў 50%, а Навальны перамог

Аляксей Навальны сцвердзіўся як лідар новай расійскай апазіцыі. За яго прагаласавала 28% жыхароў Масквы.

Штаб Аляксея Навальнага заяўляе, што выбары не будуць прызнаныя без правядзення другога тура. Сярод прэтэнзій — падазронае зацягванне падліку галасоў, а таксама завялікая лічба галасавання па кватэрах. Прамых фальсіфікацый накшталт укідванняў бюлетэняў зафіксавана няшмат, аднак пры балансаванні Сяргея Сабяніна на мяжы 50% значэнне можа мець і сотня ўкінутых бюлетэняў. Тым больш што колькасць дзіўных сітуацый на ўчастках, дзе вынікі яшчэ не былі падсумаваныя, рэзка ўзрасла. Хвалюючыся за канчатковыя лічбы, кіраўнікі камісій пачалі выганяць назіральнікаў. На некаторых участках пасля гэтага пачынаўся пералік галасоў.

Аляксей Навальны запланаваў на 10 верасня мітынг пратэсту.

* * *

Незалежныя назіральнікі за выбарамі дасылаюць фотаздымкі з пратаколамі галасавання ў цэнтральны штаб. Згодна з інфармацыяй праекта «Грамадзянін назіральнік», атрыманай з 59% участкаў, Сабянін набірае 49,69% галасоў, Навальны — 28,39%.

Гэтыя дадзеныя могуць мінімальна ўдакладняцца, аднак колькасць участкаў, адкуль прыйшла інфармацыя, больш расці не будзе. Затое сітуацыя можа быць зусім іншай на ўчастках, куды назіральнікі трапіць не змаглі. У некаторых турмах, следчых ізалятарах падтрымка ўладнага кандыдата атрымліваецца агромністай.

«На жаль, вынік Сабяніна блізкі да 50%, а нармальная хібнасць нашага метаду складае адну-дзве дзесятыя працэнта. І мы не зможам адказна заявіць, ці быў другі тур ці не», — заявіў адзін з арганізатараў альтэрнатыўнага падліку Дзмітрый Арэшкін.

Афіцыйныя дадзеныя Масгарвыбаркама спачатку публікаваліся не так аператыўна, але пасля «дагналі» назіральнікаў. Паводле іх, апрацавана 93% бюлетэняў. Сабянін набірае 51,11%, а ў Навальнага — 27,42%. Доля выканаўцы абавязкаў мэра па меры падліку галасоў змяншаецца, аднак не настолькі, каб зваліцца ніжэй за «прахадную» мяжу.

Яўка пры гэтым зафіксаваная надзвычай нізкая: 33,22%.

* * *

Аляксей Навальны пацвердзіў тэорыю практыкай. Адзіны кандыдат ад апазіцыі здольны зрабіць прарыў нават у аўтарытарным грамадстве. На выбарах мэра Масквы такім адзіным кандыдатам дэ-факта быў антыкарупцыйны блогер Аляксей Навальны. Побач з ім ішлі кандыдаты-спойлеры і псеўдаапазіцыя — як ад партыі Жырыноўскага, напрыклад. Усе яны набіраюць у межах некалькіх працэнтаў, толькі ў камуніста Мельнікава каля 10%. Навальны жа, паводле розных экзіт-полаў, збірае ад 29 да 36% галасоў. Лідар грамадзянскай апазіцыі ніколі не збіраў так шмат у пуцінскую эпоху.

Паводле сацыёлагаў, дзейны мэр Сяргей Сабянін збірае ад 45 да 55% галасоў.

Вынікі падліку галасоў стануць вядомыя пазней увечары. Назіральнікі не выключаюць вулічных пратэстаў у выпадку, калі будуць выяўленыя факты фальсіфікацый.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў6

Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў

Усе навіны →
Усе навіны

У Латвіі рэзка павялічыўся збожжавы транзіт з Беларусі. За дзевяць месяцаў у 913 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год12

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9518

Жанчына спрабавала патаемна правезці ў Беларусь пяць экзатычных яшчарак1

Заява Трампа аб перайменаванні штучнага інтэлекту выклікала бум інтэрнэт-даменаў у Славеніі1

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN13

Стваламазгавы імплант упершыню паставілі беларускаму дзіцяці. Хлопчык нарадзіўся цалкам глухім2

У Францыі пратэстуюць школьнікі. Затрыманыя больш за 160 чалавек11

У Мінску з'явіўся таямнічы тралейбус, для праезду ў якім патрэбныя два талончыкі5

Лукашэнка думае прапанаваць ЗША будаўніцтва азотнага камбіната23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў6

Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць